Знайсці
02.06.2023 / 08:16РусŁacБел

«Ён пакуль памятае, хто я». Дачка хворага на дэменцыю Уіліса з сумам расказала пра яго стан

Талула падзялілася, як бавіць час з татам.

Брус Уіліс і Талула. Фота: Instagram.com/buuski

Дачка галівудскіх акцёраў Дэмі Мур і Бруса Уіліса — Талула — расказала пра стан здароўя бацькі, які пакутуе на дэменцыю.

Дзяўчына згадала, што калі ў таты пачалі толькі выяўляцца сімптомы хваробы, яны не звярнулі на гэта ўвагу. Спачатку думалі, што ў яго проста паўсталі праблемы са слыхам. Цяпер дачцэ акцёра сорамна, бо яны не адразу забілі трывогу, піша TSN.

Цяпер, калі Талула прыязджае да таты, то спрабуе зрабіць нямала фатаграфій і відэа, каб запомніць яго энергічным і вясёлым.

«Кожны раз, калі я іду ў дом бацькі, я раблю кучу фатаграфій. Я як археолаг, які шукае скарбы ў рэчах, на якія раней не звяртаў асаблівай увагі. Усе яго галасавыя паведамленні захоўваюцца на цвёрдым дыску. Я спрабую задакументаваць усё, каб гэта нагадвала мне пра яго, а яму — пра нас. На шчасце, дэменцыя не паўплывала на яго рухомасць», — падзялілася Талула.

Дачка Уіліса падзялілася, што тата пакуль памятае, хто яна. Дзяўчына не губляе надзеі, што акцёр зможа ачуняць.

«Моцны арэшак» пакутуе ад самай складанай формы дэменцыі, якая хутка прагрэсуе і ад якой пакуль няма лекаў.

«Ён дагэтуль памятае, хто я, і радуецца, калі я заходжу ў пакой. Адно з адрозненняў паміж афазіяй і дэменцыяй заключаецца ў тым, што першае захворванне ўплывае на маўленне і маторыку, а другое — на страту памяці. Аднак я веру ў свайго бацьку і не губляю надзеі на выздараўленне», — дадала Талула.

У 2022 годзе ў Бруса Уіліса дыягнаставалі афазію. Аднак ужо ў 2023 годзе выявілася, што ў існасці галівудскі акцёр мае адну з самых складаных формаў дэменцыі — лобна-скроневую.

Нядаўна зорка Галівуда Арнольд Шварцэнэгер падтрымаў свайго калегу. Акцёр адзначыў, што ўнёсак «Моцнага арэшка» ў індустрыю кіно ніколі не будзе забыты.

Чытайце таксама:

«Мы — сям'я»: Дэмі Мур расчуліла каляднымі здымкамі з хворым на афазію Брусам Уілісам

Брусу Уілісу паставілі новы дыягназ — лобна-скроневая дэменцыя

Лобна-скроневая дэменцыя. Што за хвароба, на якую хварэе Брус Уіліс?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера