Знайсці
02.06.2023 / 08:0014РусŁacБел

«Гэта яго ўкраінскі працяг». Украінская дэпутатка заявіла, што нарадзіла ад Саакашвілі

1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей 32-гадовая дэпутатка Вярхоўнай Рады Лізавета Ясько абвясціла, што стала мамай. Бацька яе першынца — былы прэзідэнт Грузіі, 55-гадовы Міхеіл Саакашвілі, які больш за паўтара года знаходзіцца ў турме.

Свайму мацярынству Лізавета прысвяціла кранальны пост, у якім назвала дзіця ўкраінскімі каранямі і ўкраінскім працягам яго бацькі. Пол немаўляці Ясько не ўдакладніла, не паведаміла, калі менавіта адбыліся роды, піша «Украінская праўда».

Гэта фота Ясько і Саакашвілі апублікавалі ў сеціве яшчэ ўвосень 2021 года

«Ніколі не магла ўявіць, што маё дзіця народзіцца ў гэтых страшных рэаліях вайны для нашай краіны. У дзень пачатку лета большасць з нас не спалі апошнія дні. Мы не думаем пра лета. Мы думаем аб абароне нашых дзяцей. Дзяцей, якія, на жаль, не могуць мець бяспеку ў сваім доме праз поўнамаштабную агрэсію Расіі.

Ніколі сабе не магла ўявіць, што побач на волі і ў здароўі не будзе бацькі дзіцяці ў вельмі важныя моманты, у якія мы планавалі быць разам. Маё дзіця — мая любоў. Для бацькі наша дзіця — гэта яго ўкраінскія карані і ўкраінскі працяг, пра які ён марыў і так хацеў мець. Ён ганарыўся сваім пашпартам грамадзяніна Украіны.

Ніколі не думала, што нарадзіць дзіця падчас вайны — гэта папраўдзе страшна. Страшна і вельмі жудасна ад думак пра будучыню. Мы зусім па-іншаму ўсё ўяўлялі. Абставіны і рэальнасць былі зусім іншымі».

Лізавета стала мамаю ўпершыню, а Міхеіл — бацькам чацвёрты раз. Фота: сацыяльныя сеткі

Пра раман тады яшчэ жанатага Саакашвілі з Ясько стала вядома ў лістападзе 2020-га. Пазней жонка экс-прэзідэнта Грузіі Сандра Рулафс заявіла, што яго здрада была для яе нечаканасцю.

У студзені 2022 года выявілася, што акрамя двух сыноў ад экс-жонкі ў Міхеіла ёсць яшчэ пазашлюбная дачка.

Саакашвілі знаходзіцца за кратамі з 1 кастрычніка 2021 года, з моманту тайнага вяртання ў Грузію напярэдадні мясцовых выбараў.

Калі стала вядома пра іх стасункі, Ясько адразу запэўніла, што гэта каханне

Чытайце таксама:

Скура ды косці: Саакашвілі паказаў наступствы знаходжання пад вартай

Саакашвілі заявіў, што памірае

Прэзідэнт Грузіі: Саакашвілі не вызваляць нават з маім памілаваннем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.06.2023
Дизайнер,
если что - я
особо принципиальная девственница
с меня все уже смеются
даже муж
03.06.2023
Дашпокаліся
0
Казік/адказаць/
03.06.2023
паглядзіце інтэрўю саакашвілі пра Беларусь, хм. А хто тады грузіны зараз? Беларускі пратэст душыць рэпрэсіямі рэжым. А грузіны моўчкі здаюць краіну Расеі. Ды і за самога Саакашвілі нешта там не надта змагаюцца. Мне падаецца, ў свеце за яго хвалююцца куды больш, чым на радзіме
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера