У небе над Кіевам і вакол сталіцы СПА знішчыла больш за 30 паветраных варожых цэляў
«Тэрор Кіева паветранымі нападамі працягваецца. Шалапутныя тэрарысты практычна без паўз нападаюць на сталіцу Украіны», — заявіў Сяргей Папко.
Ілюстрацыйнае фота Defence.ua
Начальнік Кіеўскай вайсковай абласной адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што ўначы 2 чэрвеня ў паветранай прасторы над Кіевам і вакол сталіцы СПА выявіла і знішчыла больш за 30 паветраных цэляў рознага тыпу, пра гэта піша «Украінская праўда».
«Тэрор Кіева паветранымі нападамі працягваецца. Шалапутныя тэрарысты практычна без паўз нападаюць на сталіцу. За апошнія 6 дзён рашысты нанеслі ўжо 6 паветраных удараў па горадзе! І кожны раз вораг мяняў зброю.
Пасля балістычных ракет напярэдадні гэтая атака была камбінаванай — дронамі і крылатымі ракетамі адначасова. Пускі ракет ажыццяўляліся са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС з раёна Каспія, верагодна — крылатымі ракетамі тыпу Х-101/555», — сказаў кіраўнік адміністрацыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у паветранай прасторы над Кіевам і вакол сталіцы сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны былі выяўленыя і знішчаныя больш за 30 паветраных цэляў рознага тыпу.
Паводле папярэдніх звестак, уначы 2 чэрвеня расейцы атакавалі Кіева 15 крылатымі ракетамі і 18 «Шахедамі», усе варожыя паветраныя цэлі знішчыла ўкраінская СПА.
Таксама начальнік КМВА дадаў, што інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых пакуль адсутнічае.





