Знайсці
01.06.2023 / 23:037РусŁacБел

Гарачыя пуцёўкі. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт заклікае сваіх студэнтаў прайсці навучанне ў Белгарадзе

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай размясціў у тэлеграм-канале запрашэнне прайсці навучанне ў Белгарадзе.

«Не прапусці свой шанец прайсці навучанне ў Белгарадзе!» — заклікае ўніверсітэцкі канал і суправаджае паведамленне знакам «агонь».

Прайсці навучанне ў Белгародскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце запрашаюць студэнтаў 2 і 3 курсаў юрыдычнага, гуманітарнага, фінансава-эканамічнага факультэтаў, факультэтаў інфармацыйных тэхналогій і кампʼютарных навук і электронікі.

Навучанне — восеньскі семестр 2023/2024 навучальнага года, пішуць у канале Полацкага ўніверсітэта.

Прыфрантавая Белгародская вобласць цяпер знаходзіцца пад рэгулярнымі абстрэламі, а горад Шабекіна ўлады рыхтуюць да эвакуацыі.

Чытайце таксама:

Губернатар Белгародскай вобласці знайшоў рашэнне праблемы абстрэлаў рэгіёна. І гэта не сканчэнне вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
Натуральны адбор/адказаць/
01.06.2023
Хай едуць, калі ў кагосьці ёсць жаданне.
0
Расціслаў/адказаць/
02.06.2023
Прыродны адбор
0
А пачэму і да/адказаць/
02.06.2023
Туда нада направіць крэпкіх хазяйственікаў на павышэніе іхняй кваліфікацыі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930