Навагрудак застаўся без вады: на цэнтральным водаправодзе адбылася аварыя
1 чэрвеня ўвесь Навагрудак застаўся без вады. Прарыў водаправода адбыўся на скрыжаванні вуліц Скарыны і Юбілейнай, піша мясцовая газета «Новае жыццё».
Падача вады спыненая па ўсім горадзе, бо «вадавод цэнтральны, ён сілкуе ўвесь горад».
Намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Грыц распавёў, што ў трубе дыяметрам 400 мм адбылося пашкоджанне сталёвага ўчастка, таму неабходны поўны дэмантаж участка трубы памерам 1,5 метра і замена яго на поліэтыленавы.
Паводле чыноўніка, работы ўскладняюцца тым, што труба знаходзіцца на глыбіні чатыры метры.
Вада жыхарам горада падвозіцца малакавозамі і цыстэрнай ЖКГ.
Санслужба рэкамендуе выкарыстоўваць для піцця і гатавання ежы ваду, якая ўпакаваная і прадаецца ў крамах.






Каментары
00
Тім/адказаць/сачыць01.06.2023
А ў Менску той фантан на Ўманскай зьліквідавалі даволі хутка, як на дзіва, далі ваду раёну, але гразная яна, халера, бегла. І так амаль 4 дні. Ці можа гэта толькі ў мяне так было ?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Эдуарда Бабарыку ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»
 1
«Шуфляда поўная, але каму гэта і куды?» Пісьменніца расказала пра шчасце, мукі творчасці і запаветныя мары
 1
У Беларусь не прапусцілі 800 папугаяў
 1
Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч
 2
Адзінаццацікласніка сельскай школы Добрушскага раёна арыштавалі проста падчас агульнага сходу бацькоў, вучняў і настаўнікаў
 4
«Неабходная больш глыбокая дыскусія» — прэм'ер Літвы пра ўніфікацыю абмежаванняў для беларусаў і расіян
Стала вядома, колькі беларусаў прыцягнулі да адказнасці ва Украіне і колькі выгналі праз несапраўднасць пашпарту
 2
Сілавікі затрымалі айцішніка за каментары пра вайну
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера