Знайсці
01.06.2023 / 15:411РусŁacБел

Фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай можна паглядзець у анлайн-кінатэатры беларускага кіно Vodblisk

Сёння фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай папоўніў медыятэку анлайн-кінатэатра беларускага кіно Vodblisk. Для тых, хто па-за Беларуссю, прагляд фільма каштуе 5$. Тыя, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, у 2023 годзе могуць глядзець бясплатна не толькі гэты, але і іншыя фільмы праекта.

Кадр з фільма

«II» — сучасная ігравая драма пра беларускіх падлеткаў, якая ўздымае пытанні, што папраўдзе тычацца многіх людзей. Сярод гэтых тэм — булінг у школе, дыскрымінацыя ЛГБТ+, сэкс і недахоп сэксуальнай адукацыі. Ёсць і яшчэ адна важная тэма, якая асвятляецца ў фільме, аднак не будзем апярэджваць і пазбаўляць вас магчымасці ўбачыць усё самім.

«Для мяне гэта праект пра недахоп сэксуальнай адукацыі ў маёй і суседніх краінах. Пра недахоп адукацыі, перш за ўсё, у дарослых, ад якіх ідзе ўся агрэсія і невуцтва», — дзялілася думкамі рэжысёрка Улада Сянькова пасля прэм'еры фільма ў 2019 годзе.

Стужка «II» створаная ўжо неіснуючым «АРТ Карпарэйшн» сумесна з ЮНЕСКА. Усё кіно знялі ў крытычна сціслыя тэрміны праз невялікі бюджэт — за шэсць дзён. Аднак гэта ніяк не паўплывала на яго якасць. Фільм ацанілі на Варшаўскім кінафестывалі ўзнагародай «Асаблівая згадка журы» ў конкурснай секцыі «Свабодны дух». А ў 2022 годзе першую незалежную прэмію беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас» прысудзілі кінастужцы Улады Сяньковай «II» у катэгорыі «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм».

З цікавага: у эпізадычных ролях у фільме з'яўляюцца былы франтмен Купалаўскага тэатра Раман Падаляка і кінааналітык і праграмны дырэктар Беларускага конкурсу кінафэсту «Паўночнае ззянне» Ігар Сукманаў. Меламанаў парадуюць знаёмыя трэкі, бо на школьнай дыскатэцы ў фільме грае «Я бунтар» Бакея, трэкі Alyona Alyona і «ЛСП».

Калі вы ўсё яшчэ не да канца разумееце, чаго вам чакаць ад прагляду, то словы самой рэжысёркі пра свой фільм унясуць канчатковую яснасць: «Калі б я была кінакрытыкам, то напісала б, што гэта драйвовая гісторыя для людзей рознага ўзросту ад 16 гадоў». Рэжысёрка па досведзе ведае, што яе кіно выклікае розныя эмоцыі: «Глядач і пасмяецца, і паплача, і ў канцы прагляду будзе акрылены і ў роздумах».

Паглядзіце трэйлер.

Прагляд фільма «II» з замежжа можна набыць за 5$. Доступ да фільма захоўваецца 30 дзён з моманту першага прагляду, пры гэтым глядзець яго можна любую колькасць разоў. А для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, прагляд даступны бясплатна, як і ўвесь рэпертуар медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе. 

Каб не прапусціць навінкі беларускага кіно, падпішыцеся на сацыяльныя сеткі праекта — Instagram, Facebook.

Вы можаце падтрымаць данатам дзейнасць каманды кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра беларускага кіно Vodblisk.

Чытайце таксама:

«Анатомія падзення»: фільм-пераможца Канскага кінафестывалю даследуе жыццё пары, у якім не ўсё так адназначна

Такешы Кітана супраць усіх. Фільм «Kubi» («Шыя») — жорсткая разня, у якой ніхто не варты спачування

Акцёры фільма «Рамэа і Джульета» прайгралі пазоў, пададзены з-за сцэны з агаленнем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
01.06.2023
Jak ni adczynis neiku reklamu=Use hoczuc Groshau ! Dze ih brac ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930