Знайсці
01.06.2023 / 11:232РусŁacБел

Зяленскі ў Кішынёве: Украіна і Малдова будуць разам у ЕС

Еўрапейская інтэграцыя Украіны і Малдовы прывядзе да ўступлення абедзвюх дзяржаў у ЕС, перакананы прэзідэнт Зяленскі. Пра гэта ён заявіў журналістам у Малдове пасля двухбаковых перамоў з малдаўскай калегай Маяй Санду на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, піша «Украінская праўда».

Фота: noi.md

Зяленскі падзякаваў Санду за падтрымку ўкраінскіх уцекачоў і Украіны. «Мы разам, плячо ў плячо… І што важна, наша будучыня — у Еўрасаюзе», — падкрэсліў ён.

«Мы гаварылі пра нашу еўрапейскую будучыню. Украіна сёння гарантуе бяспеку Малдовы, і мы вельмі-вельмі ўдзячныя за гэта», — дадала Мая Санду. Яна таксама падтрымала так званую «формулу міру» ва ўкраінскім бачанні.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна таксама імкнецца да ўступлення ў NATO.

На саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які пройдзе ў «Мімі» пад Кішынёвам, будуць абмяркоўваць супольныя намаганні дзеля міру ў кантэксце вайны ва Украіне і звязаныя з ёй крызісы, абарону дэмакратыі, умацаванне энергетычнай бяспекі і ўстойлівасць еўрапейскіх дзяржаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі прыехаў у Кішынёў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
10
ром/адказаць/
01.06.2023
развалять и ЕС
01.06.2023
Zgodzen=EU moguc razvalic. Jasce (da Vainy) ja nekali kazau=Ni treba zlavac ruskaga mjadzvedja ! Jakija NATA i EU... ? Vos i pajavilasa u Rasei *zaczepka*......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031