Знайсці
01.06.2023 / 07:20РусŁacБел

Мэр: Бахмут — гэта руіны і попел

Аляксей Рэва сказаў, што акупанты сцерлі горад з твару зямлі, ператварылі яго ў «руіны і попел».

Зруйнаваны Бахмут. Фота: 24-ая АМБр

«Cёння Бахмут — гэта руіны і попел. Складана ўсведамляць, што горад, які мы так усе любілі, акупанты проста сцерлі з твару зямлі», — заявіў чыноўнік.

Рэва сказаў, што пасля многіх месяцаў вайны ў Бахмуце цалкам знішчана ўся інфраструктура, не засталося ніводнага ацалелага будынка.

Ён падкрэсліў, што «вораг знішчыў усё», перакрэсліўшы «жыцці дзясяткаў тысяч людзей».

Баі за горад ідуць са жніўня 2022 года. Па стане на 31 мая горад амаль цалкам знішчаны, але кровапралітныя баі за яго працягваюцца.

У горадзе загінулі 204 цывільныя асобы, у тым ліку чацвёра дзяцей.

Чытайце таксама:

«Вагнераўцы» пасля адыходу з Бахмута перагрупаваліся ў трох месцах

Белы дом: Мы супраць удараў па РФ, але вырашаць Украіне

Начная атака на Кіеў. Ёсць загінулыя, у тым ліку двое дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930