Знайсці
01.06.2023 / 01:053РусŁacБел

«Севілья» выйграла Лігу Еўропы

У фінальным матчы, што прайшоў у Будапешце, іспанцы ў серыі пенальці перамаглі італьянскую «Рому». 

Фота: Uefa.com

Асноўны час скончыўся з лікам 1:1. Прычым забіваў толькі італьянскі клуб. 

У першым тайме вызначыўся аргенцінскі форвард Паўла Дыбала, а ў другім тайме мяч у свае вароты зрэзаў Джанлука Манчыні. У дадатковы час галоў не было.

А серыю пенальці «Севілья» выйграла з лікам 4:1.

Такім чынам, «Севілья» сёмы раз выйграла Кубак УЕФА / Лігу Еўропы, прычым усе тытулы іспанская каманда заваявала з 2006 года. Калі клуб дабіраўся да фінала еўракубка, то ён ні разу не прайграваў.

У сваю чаргу Жазэ Маўрынью, які зараз трэніруе «Рому», прайграў першы свой еўракубкавы фінал.

7 чэрвеня ў Празе пройдзе фінал Лігі канферэнцый: «Фіярэнціна» — «Вэст Хэм».

А 10 чэрвеня ў Стамбуле — фінал Лігі чэмпіёнаў: «Манчэстэр Сіці» — «Інтэр».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
1
Жвір/адказаць/
01.06.2023
У гэтым годзе ў кожным з еўракубкавых турніраў прадстаўлена Італія. Першы праляцеў міма кáсы. Во будзе прыкол, калі й астатнія паўтораць такі вынік! Ну, Фіярэнціна, павінна парваць той Вэст Хэм, там ёсьць шанец, я так мяркую, а вось Інтэр наўрад-ці здольны перамагчы. Аднак, посьпехаў яму, не люблю гэты набіты баблом куратнік з Манчэсьцера.
01.06.2023
Жвір, наконт “куратніка з баблом” гэта вы трапна заўважылі, мне МС таксама не падабаецца, як і ПСЖ дарэчы.
01.06.2023
Nima im sto rabic....Ni da vidoviscz....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930