Знайсці
31.05.2023 / 19:563РусŁacБел

Еўрасаюз хоча паскорыць уступленне ў яго краін Заходніх Балкан

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у сераду агучыла ініцыятыву, закліканую паскорыць уступленне ў Еўрасаюз дзяржаў заходнебалканскага рэгіёна. Пра гэта яна абвясціла падчас выступу ў сераду на форуме Globsec у Браціславе.

«Сёння я хачу пазнаёміць вас з новай ініцыятывай, каб скарыстацца гэтым важным момантам у рэгіёне. Гэта новы план росту для Заходніх Балкан. Мы хочам развіць прагрэс, дасягнуты за апошнія месяцы. Але мы таксама хочам прынесці некаторыя перавагі сяброўства ў ЕС народам Заходніх Балкан ужо сёння», — сказала фон дэр Ляен.

План росту, які прапануе Еўракамісія, са слоў фон дэр Ляен, грунтуецца на чатырох асновах.

«Па-першае, наблізіць Заходнія Балканы да адзінага рынку ЕС. Па-другое, гэта паглыбленне рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі. Па-трэцяе, паскарэнне фундаментальных рэформаў. І, па-чацвёртае, павелічэнне фондаў падрыхтоўкі да ўступлення», — заявіла еўрачыноўніца.

У пэўным сэнсе гэта новы падыход для Еўрапейскага саюза, падкрэсліла фон дэр Ляен.

«Мы не толькі просім нашых партнёраў зрабіць новыя крокі насустрач нам. Мы таксама робім вялікі крок насустрач. Наша агульная мэта — паскорыць іх шлях у ЕС. І для гэтага мы набліжаем наш Саюз да Заходніх Балканаў», — адзначыла кіраўніца Еўракамісіі.

Гаворка ў гэтым выпадку ідзе пра шэсць балканскіх краін, якія дагэтуль не з'яўляюцца членамі Еўрасаюза. Маюцца на ўвазе Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава, Паўночная Македонія, Сербія і Чарнагорыя. Усе яны дэкларуюць сваё жаданне далучыцца да Еўрасаюза і так ці іначай, хоць і ў рознай ступені, да дасягнення гэтай мэты прасунуліся.

На сёння ўсе гэтыя краіны, за выключэннем Косава, маюць афіцыйны статус кандыдата на ўступленне ў ЕС, Косаву ж замінае пакуль толькі ягонае асаблівае становішча, звязанае з тым, што некаторыя краіны Еўрасаюза афіцыйна не прызнаюць ягонай незалежнасці.

Чытайце таксама:

Боснія і Герцагавіна афіцыйна атрымала статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз

«Косаўскі Джордж Вашынгтан». У Гаазе судзяць былога прэзідэнта Косава, якога вінавацяць у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці

Прэзідэнтам Чарнагорыі абраны Якаў Мілатавіч. Ён перамог Міла Джуканавіча, які кіраваў краінай больш за 30 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Не разумею я іх/адказаць/
31.05.2023
Мала жабракоў і скандалістаў кшталту орбана?
1
Праўдаруб/адказаць/
31.05.2023
Вельмі кепская ідэя. Гэтыя краіны адна бяднейшая за іншую. Больш-менш гатовая да ўступлення ў ЕС толькі Чарнагорыя. Затым хіба ідзе Сербія, але ў той невырашаныя праблемы з рэгіэнам Косава. Мякедонія таксама ў тэорыі можа пасаваць. Але БіГ і Албаніі да ЕС, як сучаснай Расіі да цывілізаванага свету. Няўжо ім мала не надта заможнай Румыніі і Балгарыі ў ЕС?
2
Сярожа /адказаць/
01.06.2023
Из Черногории только русских выкинуть перед вступлением.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера