Знайсці
31.05.2023 / 15:33РусŁacБел

Беларуская партыя «Зялёныя» падала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю без спіса членаў

Прадстаўнік «Зялёных» адзначыў, што на сёння маецца супярэчнасць паміж законамі пра партыі і персанальнымі данымі, а нарматыўны прававы акт, паводле якога ідзе перарэгістрацыя, не адпавядае Канстытуцыі. 

Фота: «Вясна»

Спіс членаў партыі ў дзяржорган не падаваўся. Суразмоўца «Позірка» патлумачыў гэта тым, што ў адпаведнасці з законам «Аб абароне персанальных даных» асабістыя звесткі, што тычацца палітычных поглядаў, «з'яўляюцца спецыяльнымі персанальнымі данымі», іх апрацоўка «без згоды суб'екта персанальных даных забараняецца і не можа быць ажыццёўлена без згоды ўсіх членаў партыі».

«Мы не маем ілюзій, што пройдзем перарэгістрацыю. Асноўны матыў, чаму падалі дакументы, — не хочам самаліквідавацца. Мы хочам дайсці да Вярхоўнага суда», — паведаміла крыніцa ў партыі. 

Прадстаўнік «Зялёных» адзначыў, што на сёння маецца супярэчнасць паміж законамі пра партыі і персанальнымі данымі, а нарматыўны прававы акт, паводле якога ідзе перарэгістрацыя, не адпавядае Канстытуцыі. 

Партыя хоча давесці справу да Вярхоўнага суда, каб суддзі «прынялі рашэнне па гэтых пытаннях і працэс быў галосным».

Раней дакументы на рэгістрацыю падала наваствораная партыя «Белая Русь», праўладная Камуністычная партыя Беларусі. Паведамлялася, што будзе падаваць дакументы на рэгістрацыю партыя «Справядлівы свет».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930