Беларускія памежнікі ласкава запрасілі ўкраінскіх калег на беларускі боршч. З’едлівы тролінг паміж пагранічнікамі дзвюх краін працягваецца ВІДЭА
Беларускія памежнікі запісалі для ўкраінскіх калег аўдыязапрашэнне на боршч. Відэа апублікаваў «Белсат».
На запісе ласкавы жаночы голас на фоне цымбалаў распавядае па-ўкраінску, што боршч — гэта «ўнікальная страва ўсходнеславянскай кухні», а ў еўрапейскіх кухнях «нічога падобнага няма і блізка».
У звароце гаворыцца, што паміж беларускім і ўкраінскім баршчом ёсць невялікія адрозненні: ва ўкраінскі прынята дадаваць больш фасолі, а ў беларускі — бульбы.
«Калі вам больш не будзе з чаго гатаваць ваш боршч — пераходзьце на наш бок. Пакаштуйце наш, беларускі боршч! Не пашкадуеце!» — сцвярджаецца ў запісе.
Украінскія і беларускія памежнікі рэгулярна абменьваюцца паведамленнямі. На 9 Мая ўкраінскія пагранічнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі.
Чытайце таксама:
Батл на 9 Мая паміж эстонскай Нарвай і расійскім Івангарадам, якія падзяляе рака
Украінскія памежнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі





