Знайсці
30.05.2023 / 15:341РусŁacБел

Ва ўкраінскіх гарадах адбываюцца экстранныя адключэнні святла

Адразу з некалькіх украінскіх рэгіёнаў прыходзяць паведамленні аб адключэннях святла. У Кіеве праблемы з электрычнасцю зафіксаваныя ў Шаўчэнкаўскім, Саломенскім, Святошынскім, Галасееўскім, Абалонскім і Дарніцкім раёнах, піша Бі-бі-сі.

Сёння ўначы Расія зноў абстраляла Украіну «Шахедамі»

Святло таксама знікла ў Харкаўскай вобласці, часткова — у Днепрапятроўскай вобласці, у Палтаве і Адэсе (там паведамляюць пра аварыю на лініі электраперадач).

Афіцыйна прычыны такога маштабнага адключэння святла пакуль не называюцца.

З 2022 года Расія атакуе энергетычную структуру Украіны, што прыводзіць да адключэнняў цяпла і святла. Пры гэтым у сакавіку гэтага года кіраўнік Нацыянальнай энергакампаніі «Укрэнерга» Вадзім Кудрыцкі казаў, што вясной і летам сітуацыя з электраэнергіяй ва Украіне будзе стабільнай.

«У найбліжэйшыя шэсць месяцаў у нас у энергасістэме будзе дастаткова электраэнергіі для пакрыцця патрэбаў спажыўцоў, — заявіў Кудрыцкі ў эфіры ўкраінскага тэлебачання. — Украінская энергасістэма ўваходзіць у еўрапейскую сістэму, а значыць, мы будзем мець магчымасць імпартаваць электраэнергію, калі нам не будзе хапаць сваёй — і гэта вельмі важны фактар энергетычнай бяспекі краіны».

Чытайце таксама:

Чарговая начная атака на Кіеў. Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
5
0
Кастусь/адказаць/
30.05.2023
Ня можа быць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930