Знайсці
30.05.2023 / 15:181РусŁacБел

Ва Украіне зменшылі гранічны век прызыўнікоў

Вярхоўная Рада зменшыла гранічны ўзрост знаходжання грамадзян на воінскім уліку прызыўнікоў з 27 да 25 гадоў.

Украінскія прызыўнікі. Фота: УСУ

Міністэрства абароны Украіны патлумачыла, што доўгае знаходжанне на воінскім уліку прызыўнікоў падчас дзеяння ваеннага становішча прыводзіць да таго, што значная колькасць здольных да ваеннай службы грамадзян, якія не маюць статусу ваеннаабавязаных, не можа быць прыцягнутая да ваеннай службы паводле прызыву падчас мабілізацыі.

Апроч таго, павялічваюцца фінансавыя выдаткі і нагрузка на медыцынскіх работнікаў і павелічэнне чэргаў для праходжання камісіі, піша «Украінская праўда».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
30.05.2023
geta jak ? paslja 25 u voiska ni bjaruc ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930