Знайсці
30.05.2023 / 13:451РусŁacБел

Мінэнерга абвергла інфармацыю пра выкіды на БелАЭС

Інфармацыя, якая з'явілася на літоўскіх рэсурсах, ілжывая, аб гэтым запэўнівае Мінэнерга.

«Каб у гэтым пераканацца, дастаткова праглядзець даныя анлайн-маніторынгу радыяцыйнага фону ў раёне размяшчэння БелАЭС. Зрабіць гэта можа кожны — на сайце станцыі. На карце выразна відаць, што радыяцыйная абстаноўка застаецца ў норме, перавышэнняў няма, што сведчыць пра бяспечную і надзейную працу БелАЭС», — гаворыцца ў паведамленні.

Станцыя функцыянуе ў штатным рэжыме, першы энергаблок працуе на намінальнай магутнасці, на другім — працягваюцца работы па засваенні магутнасці рэактара ў рамках этапных праграм, як зазначае Мінэнерга.

Звесткі аб радыяцыйнай абстаноўцы аналізуюцца як на самой пляцоўцы станцыі, так у зоне назірання — на пасадах радыяцыйнага кантролю. Звесткі аб актуальных значэннях магутнасці дозы гама-выпраменьвання таксама адлюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў населеных пунктах Варняны, Падольцы, Рымдзюны, Гоза, Чэхі, Маркуны, Чарнішкі, Альхоўка, Свір. БелАЭС рэгулярна абменьваецца звесткамі аб стане радыяцыйнай абстаноўкі з зацікаўленымі дзяржорганамі і ведамствамі, гаворыцца ў паведамленні беларускага ведамства.

Сёння шэраг літоўскіх медыя заявіў, што на БелАЭС адбыўся выкід радыянуклідаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мойша/адказаць/
30.05.2023
Нешта ня веру я мінэнэрга
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера