Знайсці
30.05.2023 / 12:526РусŁacБел

У скандал з цэнтралізаваным экзаменам свае пяць капеек уставіў Лукашэнка

Ва ўсім вінаватыя камп’ютары.

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сёння скандал з вынікамі першага выпрабавання па ЦЭ, які 11-класнікі здавалі 14 мая.

«Цэлую бучу паднялі пасля адзінага цэнтралізаванага экзамену. Розуму не хапіла зрабіць проста і зразумела, каб падлічыць гэтыя балы. Яны пачалі нейкія статыстычныя лічбы выводзіць на камп'ютары.

Каму гэта патрэбна? Па-мойму, мы рабілі: ведаеш — тройка, вельмі добра ведаеш — чацвёрка, вельмі-вельмі добра — выдатна. А тут нейкія балы на камп’ютары вылічвалі», — сказаў ён.

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, у сваю чаргу, заявіў, што той даручыў праверыць арганізацыю ЦЭ і разабрацца з кожнай скаргай.

Па словах Ігара Сергеенкі, сталі паступаць шматлікія звароты ад дзяцей і іх бацькоў у першую чаргу з просьбай патлумачыць сітуацыю з баламі і іх падлікамі.

«Пастаўленая задача арганізаваць праверку арганізацыі цэнтралізаваных экзаменаў, якія прайшлі ў маі ва ўсіх сярэдніх навучальных установах нашай краіны, углыбіцца ў гэты працэс, праверыць, удакладніць, якія вынікі атрымалі», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

У той жа час міністр адукацыі не прызнаў ані найменшых праблем, а ўсе паведамленні пра скандал з ЦЭ назваў фэйкам.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі: Адзнакі на ЦЭ перагляду не падлягаюць. Апеляцыю падаць нельга

Скандал з ЦЭ: выпускнікі скардзяцца на памылкі ў выніках, абураныя школьнікі і іх бацькі абрываюць тэлефоны Мінадукацыі

«Поўны фэйк». Міністр адукацыі пахваліўся поспехамі на цэнтралізаваным экзамене і не прызнаў ані найменшых праблем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
36
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
30.05.2023
А царэвіч ні ЦТ не здаваў, ні ЦЭ, ні ўтутраныя экзамены і паступіў у БДУ на бюджэт - на бясплатнае. А просты люд хоча дабіцца праўды, ну-ну, поспехаў.
0
Иванец Пипец/адказаць/
30.05.2023
даведка, вот прямо в «десятку».
0
умка/адказаць/
30.05.2023
камп'ютары? точна? не плафоны?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930