Знайсці
30.05.2023 / 10:25РусŁacБел

На волю выйшлі палітвязні Андрэй Шаўчук і Аляксандр Шаўцоў 

Яны адбывалі пакаранне ў віцебскай калоніі №3.

Андрэй — удзельнік акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года. Яго абвінавацілі паводле артыкулаў 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). 22 сакавіка 2021 года суд Жлобіна вынес прысуд Андрэю — 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Аляксандр — жыхар Жлобіна, якога затрымалі 4 лютага 2021 года за падзеі жніўня 2020-га. Яго абвінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). 2 красавіка 2021 года яго асудзілі да 2,5 года калоніі.

Тэрміны палітвязні адбывалі ў віцебскай калоніі № 3, адкуль выйшлі на волю 27 мая, як паведамляе «Гомельская вясна». У зняволенні Шаўчук адбыў 2 гады, 4 месяцы і 1 дзень, а Шаўцоў — 2 гады, 3 месяцы і 23 дні.

Чытайце таксама:

Выйшла на волю Ірына Прыгава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930