Знайсці
30.05.2023 / 10:12РусŁacБел

Байдэн мякка параіў Эрдагану не блакаваць уступленне Швецыі ў NATO

Байдэн патэлефанаваў Эрдагану, каб павіншаваць яго з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі ў нядзелю. Яны абмеркавалі ўступленне Швецыі ў NATO і пастаўкі знішчальнікаў F-16.

Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, што ён хоча, каб Анкара адмовілася ад сваіх пярэчанняў супраць уступлення Швецыі ў NATO, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Я размаўляў з Эрдаганам. Я павітаўся з Эрдаганам. Ён усё яшчэ хоча папрацаваць над чымсьці, над F-16. Я сказаў яму, што мы хочам заключыць здзелку са Швецыяй, так што давайце зробім гэта. І мы зноў будзем на сувязі адзін з адным», — сказаў Байдэн журналістам перад ад'ездам з Белага дома ў штат Дэлавэр.

Адказваючы на пытанне, ці чакае ён ад Эрдагана нейкіх зрухаў у пытанні сяброўства Швецыі ў NATO, Байдэн сказаў, што гаварыў пра гэта з турэцкім прэзідэнтам.

«Я ўздымаў гэтае пытанне з ім. Мы пагаворым пра гэта больш на наступным тыдні», — адзначыў ён.

Швецыя і Фінляндыя падалі заяўкі на сяброўства ў NATO ў мінулым годзе, але Турцыя і Венгрыя ўсё яшчэ не ўхвалілі заяўку Швецыі.

Турцыя імкнулася купіць у ЗША знішчальнікі F-16 на 20 мільярдаў даляраў і амаль 80 мадэрнізацыйных камплектаў. Але пагадненне затармазілі праз пярэчанні з боку Кангрэса ЗША, якому не падабаецца адмова Анкары ўзгадніць пашырэнне NATO. Адміністрацыя Байдэна неаднаразова заяўляла, што падтрымлівае гэтае пагадненне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930