Расіянін спрабаваў прарвацца праз мяжу ў бок Беларусі. Ён вывозіў дзяцей, якім забаронена пакідаць Швецыю
Як паведамляе канал «МотолькоПомоги» са спасылкай на чаты, сёння каля 8:30 чорны BMW Х5, за рулём якога, папярэдне, быў грамадзянін РФ з Чачні, спрабаваў прарвацца праз мяжу з Польшчы ў Беларусь. Ён пратараніў польскі шлагбаум, але прабіў колы на сярэдзіне моста на памежным пераходзе Цярэспаль — Брэст.
Людзі ў чатах пішуць, што на сярэдзіне моста над Бугам расейца злавілі, у аўто прабіта мінімум адно кола, на месца прыехалі польскія памежнікі і надзелі на кіроўцу кайданкі.
Таксама паведамляецца, што ў аўто з ім была жонка з трыма дзецьмі, яны перабеглі ў Беларусь.
Па інфармацыі RMF FM, двум дзецям, якіх везла расійская пара, забаронена пакідаць Швецыю, у іх шведскія пашпарты.
Пасля спробы прарыву рух з Польшчы ў Беларусь на гэтым пераходзе быў спынены. З боку Беларусі часова перакрывалі рух, частку машын выпусцілі, астатнія стаяць.
Афіцыйнай інфармацыі пакуль не было.
Чытайце таксама:
Польшча закрывае мяжу для прычэпаў з беларускімі і расійскімі нумарамі
Літва адмяняе абавязковыя дазволы на ўезд у памежную зону з Беларуссю і Расіяй
Гомельскі аблвыканкам забараніў развіваць аграэкатурызм на Сажы і Дняпры побач з Украінай





