«Свет павінен бачыць, што тэрор прайграе». Зяленскі заявіў, што тэрміны руху войскаў зацверджаныя
Прэзідэнт Украіны ў вячэрнім звароце да нацыі расказаў пра цяперашнюю сітуацыю на фронце, а таксама пра дзённую атаку на Кіеў.
Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
«Кожная такая тэрарыстычная атака Расіі вяртае нас і ўвесь свет да відавочнай высновы: Расія хоча прайсці да канца шляхам зла, то-бок да сваёй паразы, бо ў зла не бывае і не можа быць іншага канца, акрамя паразы. Свет павінен бачыць, што тэрор прайграе», — сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны расказаў пра нарады, на якіх галоўнакамандуючы Валерый Залужны і камандуючыя аператыўных напрамкаў расказалі пра актуальную сітуацыю.
«Але і тэрміны. Гэта як мага больш важна. Тэрміны адносна таго, як мы будзем рухацца. Будзем. Рашэнні прынятыя», — падсумаваў Уладзімір Зяленскі.
Чытайце таксама:
Дзённая атака на Кіеў: выбухі ў горадзе і падзенне абломкаў
Чарговая начная атака на Кіеў. Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны





