Знайсці
30.05.2023 / 07:171РусŁacБел

Чарговая начная атака на Кіеў. Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны

У адрозненне ад папярэдніх нападаў, калі Расія выкарыстоўвала розныя віды ўзбраенняў, у ноч на 30 мая атаку ажыццяўлялі выключна боепрыпасамі «Шахед».

Напад быў масіраваным, ажыццяўляўся па розных напрамках, у некалькі хваляў. Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны, піша Бі-бі-сі.

Паводле папярэдніх звестак, сродкамі СПА ў паветранай прасторы Кіева было знішчана больш за 20 беспілотнікаў.

У выніку падзення абломкаў ёсць ахвяры і разбурэнні ў розных раёнах Кіева.

У Галасееўскім праз падзенне абломкаў на шматпавярховы жылы дом распачалося ўзгаранне на апошніх двух паверхах. Эвакуявалі больш за 20 жыхароў. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін чалавек загінуў, трое атрымалі траўмы. Верагодна, разбураныя перакрыцці паміж паверхамі, працягваецца пошук людзей пад магчымымі заваламі.

У Пячэрскім раёне абломкамі пашкодзіла аўтамабілі.

У Дарніцкім раёне ў выніку падзення абломкаў загарэўся прыватны дом. Таксама пашкоджаныя прыпаркаваныя аўтамабілі.

У Дняпроўскім раёне абломкі ўпалі на зялёную зону.

У Падольскім — на нежылую забудову.

У Святошынскім раёне абломкі ўпалі на тэрыторыю аднаго з прадпрыемстваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вольга/адказаць
30.05.2023
Рускі мір у дзеянні.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031