Знайсці
29.05.2023 / 20:201РусŁacБел

Расійскага мільярдэра беларускага паходжання хочуць пазбавіць швейцарскага ДНЖ

Самага багатага на сёння чалавека Расіі, мільярдэра з беларускімі каранямі, Андрэя Мельнічэнку збіраюцца пазбавіць дазволу на жыхарства ў Швейцарыі, як паведамляе мясцовая прэса.

Андрэй Мельнічэнка

Швейцарскія міграцыйныя ўлады лічаць, што алігарх праводзіць шмат часу за мяжой, а не ў Швейцарыі, а гэта не адпавядае ўмовам надання дазволу на жыхарства. Яго справу цяпер разглядае суд.

Выданне Blick піша, што ў Мельнічэнкі ДНЖ катэгорыі З — гэта своеасаблівая швейцарская «грын-карта», у той час як ягоныя жонка і дзеці — грамадзяне ЕС. Кантон Граўбюндэн, дзе ў Мельнічэнкі ёсць нерухомасць, выступае, дарэчы, за тое, каб ДНЖ яму працягнуць.

У 2023 годзе Мельнічэнка ўзначаліў расійскі спіс Forbes з багаццем у 25,2 млрд даляраў. У сусветным маштабе ён займае 58-е месца.

Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 года ў Гомелі. Вучыцца ён зʼехаў у Маскву, застаўся жыць у Расіі. Сын савецкага фізіка, Мельнічэнка кінуў навучанне, калі ў 1991 годзе распаўся СССР, каб заснаваць сетку пунктаў абмену валюты. Праз два гады ён заснаваў свой банк. Кампаніі Мельнічэнкі, у якіх працуе больш за 100 тысяч чалавек, за апошнія 15 гадоў інвеставалі каля 23 мільярдаў даляраў у вытворчасць угнаенняў і вугалю.

Мельнічэнка трапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі ў сакавіку 2022 года, а пад санкцыі ЗША — у жніўні 2022 года. Ён назваў санкцыі «абсурднымі і бессэнсоўнымі» і аспрэчвае іх. 

Чытайце таксама:

Нямецкі мільярдэр, які пяць гадоў таму знік у Альпах, знайшоўся ў Маскве

«Яны прайгралі «Кварталу 95», б*». З'явілася аўдыя, дзе Іосіф Прыгожын і расійскі мільярдэр рэзка крытыкуюць улады

«Мне пісалі: здохні ад раку там». Мільярдэр Алег Цінькоў распавёў, як рак змяніў яго жыццё і як «гейропа» ратуе анкахворых z-патрыётаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Analtol Sovkou Jr/адказаць/
30.05.2023
Зингман N2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера