Знайсці
29.05.2023 / 19:4610РусŁacБел

Польшча закрывае мяжу для прычэпаў з беларускімі і расійскімі нумарамі

З 1 чэрвеня і да асаблівага распараджэння на мяжы з Беларуссю будзе прыпынены рух грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў і саставаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі. Такую пастанову выдала польскае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, паведамляе Onet.pl.

Прадугледжваецца, што з 24:00 1 чэрвеня (чацвер) да дадатковага паведамлення спыняецца пагранічны рух грузаў у пунктах пропуску праз мяжу з Рэспублікай Беларусь для грузавых аўтамабіляў, седлавых цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў і саставаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці Расійскай Федэрацыі.

Раней абмежаванні існавалі таксама, але праз мяжу прапускалі, напрыклад, зарэгістраваныя ў Беларусі паўпрычэпы, якія цягнулі транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў Польшчы. Цяперашняя пастанова гэта забараняе.

Раней сёння кіраўнік МУС Польшчы вырашыў уключыць у санкцыйны спіс 365 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, а таксама 20 структур і 16 прадпрымальнікаў, пераважна звязаных з расійскім капіталам.

Гэта рэакцыя на рашэнне лукашэнкаўскага суда прысудзіць журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 26 мая Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыю і пакінуў прысуд у сіле.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская прывітала рашэнне Польшчы ўвесці новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму

У Польшчы зноў пачалі правяраць транспартныя кампаніі з беларускім капіталам

Прафсаюзы свету заклікалі ўвесці поўную эканамічную блакаду лукашэнкаўскага рэжыму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
1
Каерка/адказаць/
29.05.2023
Беларусь падтрымлівае!
12
ром/адказаць/
29.05.2023
как это поможет освободить Пачобута?
30.05.2023
ром, // Pamoza. Peradumaiuc i adpuscjac !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930