Знайсці
09.06.2023 / 18:342РусŁacБел

Нарэшце з’явілася тое, што ўсе чакалі, — ровар з трохкутнымі коламі

Спробы вынайсці ровар не толькі не спыняюцца, але і выходзяць на якасна новы ўзровень.

Выява: скрыншот відэа YouTube

Усяго крыху больш за месяц таму мы паведамлялі пра ровар з квадратнымі коламі, відэа з якім з’явілася на YouTube. Тамтэйшыя інжынеры спраектавалі і пабудавалі ровар з цалкам квадратнымі коламі. На першы погляд, такі транспартны сродак выглядаў абсалютна непрыдатным для язды, але распрацоўка з квадратнымі коламі выкарыстоўвала зусім іншы падыход да перамяшчэння ў прасторы-часе. Квадратныя колы самі па сабе не каціліся, а рухаўся такі «лісапед» пры дапамозе роварных ланцугоў, спалучаных з разрэзанымі гумовымі шынамі. Такім чынам бесперапынны пратэктар, які круціцца з вонкавага боку кожнага квадратнага «кола», па сутнасці ператварыў ровар у танк з педальным прывадам.

Папярэдні праект каманды — ровар з квадратнымі коламі

Але інжынеры са The Q вырашылі не спыняцца на квадратных колах. Пасля поспеху мінулага дызайну яны вярнуліся да чарцёжнай дошкі, каб прыдумаць дызайн з трохкутнымі коламі. І, у адрозненне ад квадратных, трохкутныя колы сапраўды коцяцца як круглыя. Гэта ідэя, якая здаецца немагчымай; або па меншай меры ездзіць на такой канструкцыі, здаецца, было б неймаверна нязручна.

Аднак з невялікім выгінаннем кожнага боку трохкутніка і стварэннем пары шарнірных (і абсталяваных абмежавальнікамі) рычагоў, якія дазваляюць цэнтру кожнага кола рухацца ўверх і ўніз, на новым транспартным сродку можна ездзіць амаль без дыскамфорту. Магчыма, нехта палічыць такі спосаб перасоўвання нават больш зручным. 

Працэс стварэння распрацоўшчыкі выклалі на сваім канале. Як вынікае з відэа, гоншчык адчувае лёгкі ўсплёск хуткасці наперад кожны раз, калі трохкутныя колы пераходзяць ад сваёй вяршыні да плоскіх бакоў, але ў астатнім канструкцыя здаецца даволі зручнай для язды і, верагодна, магла б быць прыдатнай для перасоўвання па няроўнай мясцовасці.

Чытайце таксама:

Ровар з квадратнымі коламі ці танк з педальным прывадам?

Падлеткі са Слуцка зрабілі ровар, які ўсіх здзіўляе

Украінскія вайскоўцы пачалі навучанне ў Нямеччыне на танках Abrams — Пентагон

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Bhagawan/адказаць/
10.06.2023
Navošta bolš składanaja i adpaviedna daražejšaja kanstrukcyja, kali joś praściej? Jakija pirajahi dajuć takija koły? što budzie, kali zajedzieš ŭ brud?
0
Казік/адказаць/
11.06.2023
Па вашай 2-гой спасылцы ёсць відэа з такім жа роварам)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера