З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ «Лініі Хрэніна»
Нядаўна з'явілася інфармацыя, што на трасе М8 пад Гомелем, за 20 км ад мяжы з Украінай, з'явілася лінія супрацьтанкавых умацаванняў «зубы дракона», якую вобразна сталі называць «лініяй Хрэніна». Сёння «Радыё Свабода» апублікавала спадарожнікавыя здымкі лініі, зробленыя кампаніяй Planet Labs 25 мая.
Спадарожнікавы здымак вайсковых умацаванняў пад Гомелем. 25 мая 2023 года
Са здымкаў выглядае, што даўжыня лініі супрацьтанкавых умацаванняў каля вёскі Калініна складае каля 2 км (400 м — заходняя частка, 1600 м — усходняя). На поўначы, бліжэй да вёскі, можна заўважыць фартыфікацыйныя элементы — акопы і равы.
Акопы для людзей і тэхнікі на ўскрайку вёскі Калініна. 25 мая 2023 года
26 мая гэты абарончы рубеж наведваў міністр абароны Віктар Хрэнін, ён быў створаны акурат пад вучэнні тэрабароны, якія праводзіліся ў той час у Гомелі і Гомельскім раёне.
Лінія «зубоў дракона» на ўсход ад трасы М8, якая вядзе з Гомеля ў бок украінскай мяжы. 25 мая 2023 года
Лінія «зубоў дракона» на захад ад трасы М8, якая вядзе з Гомеля ў бок украінскай мяжы. 25 мая 2023 года
Чытайце таксама:
З'явілася ВІДЭА «Лініі Хрэніна»
У кожным раёне Гомеля планава ставяць кантрольна-прапускныя блокпасты
Хрэнін раскажа губернатарам і абласным камісарам, як правільна бараніць гарады і вёскі
Гомельскі аблвыканкам забараніў развіваць аграэкатурызм на Сажы і Дняпры побач з Украінай





