Знайсці
29.05.2023 / 16:186РусŁacБел

Польшча ўвяла за Пачобута новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў

Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных медыя, адказных за палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве МУС Польшчы ў сувязі з прысудам журналісту і польскаму актывісту Андрэю Пачобуту.

У новы санкцыйны спіс уключылі 159 дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Але адмысловы іх адбор гэтым разам ніхто не рабіў. МУС Польшчы адзначыла, што астатнія дэпутаты, якіх няма ў пераліку цяпер, проста былі ўключаныя ў санкцыйныя спісы раней.

Акрамя таго, у спіс уключаныя 76 суддзяў, 7 пракурораў, 32 прадстаўнікі мясцовых адміністрацый, 28 службовых асоб і супрацоўнікаў праваахоўных структур.

У спіс таксама ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных медыя, якія займаюцца прапагандысцкай дзейнасцю (23 чалавекі), спартсмены і спартыўныя актывісты (24 чалавекі), супрацоўнікі беларускіх офісаў, дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў (8 чалавек), людзі, якія працуюць у сферы культуры і навукі (8 чалавек).

Пад санкцыі патрапілі прадпрымальнікі, звязаныя з расійскім капіталам. Гэта 15 грамадзян Расіі і 1 беларус. Сярод 20 гаспадарчых суб'ектаў, якія трапілі пад санкцыі, 19 звязаныя з Расіяй і 1 — з Беларуссю.

«Гэтыя асобы прасоўвалі беларускі рэжым, а таксама ўдзельнічалі ў легітымацыі і падтрымцы рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў у Мінску. Яны таксама нясуць адказнасць за палітычна матываваны прысуд у дачыненні да Андрэя Пачобута, вынесены на падставе лжывых абвінавачванняў», — гаворыцца ў заяве польскага МУС.

«Асобы, уключаныя ў спіс, таксама збіралі матэрыялы і вялі разгляды з прычыны ўдзелу беларусаў у дэмакратычных пратэстах. Асобы, уключаныя ў санкцыйны спіс, нясуць адказнасць за прымяненне фізічных і псіхалагічных катаванняў, збіванняў, запалохвання і дыскрымінацыі ў дачыненні да польскай меншасці. Асобы, уключаныя ў спіс, таксама былі датычныя да знішчэння польскіх могілак і помнікаў у Беларусі. Сярод тых, каго закранулі абмежаванні, былі асобы, адказныя за арганізацыю нелегальнай міграцыі ў Польшчу і краіны Балтыі», — таксама ўдакладняецца ў гэтай заяве.

Пра намер увесці новыя санкцыі польскі ўрад паведаміў 26 мая — адразу пасля таго, як Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыю на прысуд журналісту Андрэю Пачобуту і пакінуў яго ў сіле. У лютым Пачобута прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася

Прафсаюзы свету заклікалі ўвесці поўную эканамічную блакаду лукашэнкаўскага рэжыму

Польшча можа забараніць рух праз мяжу грузавікоў з беларускімі і расійскімі нумарамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Непісьменны/адказаць/
29.05.2023
І хто гэтыя 8 чалавек ад "навукі"?
1
Алек. Ру/адказаць/
29.05.2023
Ну і не паедуць яны ў Еўропу, дык крэўныя іх паедуць, яны ж не ў спісах
0
Беня/адказаць/
29.05.2023
А что это за вип-персона?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера