Знайсці
30.05.2023 / 10:047РусŁacБел

На допытах у КДБ «за данаты» цяпер патрабуюць здаваць яшчэ і знаёмых, якія выходзілі на пратэсты

У краіне працягваюць здарацца выпадкі, калі тых, хто данаціў на дапамогу пацярпелым ад гвалту сілавікоў у 2020-м, выклікаюць у КДБ, дапытваюць і абкладаюць штрафамі. Але цяпер КДБ пайшло далей і патрабуе ад людзей здаваць знаёмых, якія выходзілі на пратэсты. 

У першую чаргу гаворка ідзе пра тых, хто данаціў у 2020-2021 у фонд «Байсол». Беларускія спецслужбы праз запыты ў банкі ідэнтыфікавалі кола асобаў, з чыіх рахункаў у гэты час плацяжы хадзілі праз Facebook, праз які ішла асноўная маса данатаў. 

Гэтых людзей, пераважна з заможных колаў айцішнікаў і бізнэс-менеджараў, выклікаюць на допыты ў КДБ, дзе прымушаюць паказаць гісторыю плацяжоў у фэйсбуку. 

Калі ёсць данаты на палітычныя кампаніі — з чалавека пад пагрозай крымінальнага пераследу патрабуюць выплаціць дзесяцікратную суму на карысць рэжыму. Як расказвалі раней, гэта не менш за 500 даляраў, а ў выпадку з айцішнікамі — не менш за тысячу. 

Калі чалавек валодае бізнэсам або працуе топ-менеджарам, але ахвяраваў праз фэйсбук адносна невялікую суму, то ў КДБ могуць прызначыць адвольны памер «адкупных». 

«Далі столькі, каб адчулі», — сказаў «Нашай Ніве» менеджар адной з мінскіх кампаній. 

У той жа час даходзяць сведчанні, што на такіх допытах аператыўнікі КДБ настойліва просяць ці безапеляцыйна патрабуюць (у залежнасці ад сітуацыі) ад чалавека насупраць «здаць» кагосьці са сваіх знаёмых. 

«У мяне дапытвалі, хто з маіх знаёмых выходзіў на пратэсты. Маўляў, калі не скажу, будуць наступствы. Я назваў людзей, якія выехалі з Беларусі праз пераслед. Адпаведна, органам і так вядома пра іх удзел, а вяртацца яны не збіраюцца», — сказаў нам адзін з суразмоўцаў. 

Гісторыю пацвердзіў і іншы чалавек, які адносна нядаўна быў на адпаведным допыце. 

«Я «не змог» успомніць сваіх знаёмых. Сказаў, што толькі сам быў такі дурань, а цяпер шкадую», — сказаў ён. 

Чытайце таксама:

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол» 

Крыніцы: Янчэўскі прыдумаў, каб праграмістаў за данаты 2020-га не садзілі, але здзіралі кампенсацыю ў дзесяціразовым памеры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
31
30.05.2023
Многие люди ходили одни, без родственников и друзей. У некоторых в окружении люди, которые побаивались ходить на марши, а у некоторых родственники поддерживали Луку. Так в чем проблема сказать, что ходил один. Зачем юлить и думать, кого можно сдать, а кого нет.
0
хтосьці/адказаць/
30.05.2023
Спрабуюць яшчэ і недавер між людзьмі пасеяць, апроч страха. Не забываймася, хто сапраўдныя злачынцы, ды колькі іх адсоткаў!
1
AlesGut /адказаць/
30.05.2023
Строят скотный двор на задворках России, так i праблема як раз у тым што пагаджаюцца. Вось напрыклад ты ўжо пагадзіўся, калі зірнуць на мову твайго каменту
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930