Знайсці
29.05.2023 / 14:369РусŁacБел

Скандал з ЦЭ: выпускнікі скардзяцца на памылкі ў выніках, абураныя школьнікі і іх бацькі абрываюць тэлефоны Мінадукацыі

У панядзелак, 29 мая, адзінаццацікласнікам прыйшлі вынікі ЦЭ па беларускай і рускай мовах. Праўда, да ацэнак у выпускнікоў і іх бацькоў ёсць вялікія пытанні: яны сцвярджаюць, што вынікі палічылі няправільна. Афіцыйных каментароў аб гэтым няма ні ад Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, ні ад Міністэрства адукацыі, піша «Люстэрка». 

Як расказалі чытачы «Люстэрка», пытанняў да вынікаў іспыту выявілася шмат. Яны падзяліліся з журналістамі прыкладамі няправільных падлікаў.

Так, адна з абітурыентак здавала іспыт па рускай мове. Усяго ў тэсце было 40 пытанняў, на 37 з якіх дзяўчына адказала правільна і яшчэ на адно часткова. Але, мяркуючы па даных у асабістым кабінеце, яе працу ацанілі ў 82 балы.

Яшчэ адна выпускніца здавала беларускую мову. У 40 пытаннях яна зрабіла дзве памылкі і яшчэ на два адказала часткова дакладна. Такі вынік Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) ацаніў у 74 балы.

А ў трэцяй адзінаццацікласніцы і зусім не было памылак: у асабістым кабінеце 39 правільных адказаў, а на адно пытанне дзяўчына адказала часткова. Праўда, няпоўны адказ каштаваў ёй 8 балаў — у выніку яна атрымала 92.

— У кагосьці ўвогуле вынікі ў 101 і 103 балы. Ці, напрыклад, у кагосьці 0,0000000000074 бала ці нават нуль. Як такое магчыма? Усе ў шоку, — абураецца чытач.

«Люстэрка» піша, што скрыншоты ёсць у рэдакцыі. 

— Калі не будзе пераліку, многія нават не паступяць праз РІКВ, — абмяркоўваюць школьнікі ў чатах. Многія хлопцы ўжо жартуюць, што гатовыя служыць: «Ну, у войска заўсёды можна. Спадзяюся, сустрэнемся ў адной роце, мужыкі».

Пасля атрымання адказаў засмучаныя школьнікі і іх бацькі атакавалі гарачую лінію РІКВ.

— Нам адказваюць, што адбыўся збой і балы пералічаць. Абяцалі зрабіць гэта ўжо да сённяшняга вечара, — перадаюць па чатах выпускнікі.

Аператыўна датэлефанавацца да аператара гарачай лініі РІКВ журналісты не змаглі, у інстытуце не здымалі трубку. Таксама аператыўна атрымаць каментар не ўдалося і ў Міністэрстве адукацыі. 

Як павінны лічыць балы на ЦЭ? За кожнае правільна ці часткова правільна выкананае заданне выпускніку налічваюцца 1 ці 2 першасныя балы (у залежнасці ад тыпу задання). Потым сума першасных балаў абітурыента пераводзіцца ў тэставы бал. Гэта робіцца з дапамогай спецыяльнай формулы, якую РІКВ не публікуе.

У 2022 годзе першасныя і тэставыя балы ЦТ па рускай і беларускай мовах суадносіліся такім чынам, табліцы за 2023 год пакуль няма.

ЦЭ ў Беларусі праходзіць першы год. Кожны выпускнік-2023 здаваў два цэнтралізаваныя экзамены. Адзін абавязковы — па рускай ці беларускай мове. Другі прадмет — па выбары. Заданні адаптавалі да базавага ўзроўню школьнай праграмы.

Чытайце таксама:

Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам

«Атачыў сябе даносчыкамі». Расказваем пра дэкана юрфака БДУ, са студэнтам якога двойчы запісалі відэа ў духу сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.05.2023
Школьникау -высеч, батькоу- на калени🤣
29.05.2023
усяго пытанняў 40, якія ацэньваюцца ад 0 да 2. то бок максімум можна набраць 80 балаў - гэта ў іх завецца першасны бал, а потым з дапамогай спецыяльнай формулы (тайна яе не агалошваецца) першасны бал пераводзіцца ў тэставы. так 35 будзе 47
0
Valadzimir Pincher is my name/адказаць/
30.05.2023
СЮР! Родители - учителя - министр - КГБ, ябатьки жалуются ябатькам на ябатек.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера