Знайсці
29.05.2023 / 13:385РусŁacБел

Пуцін падпісаў закон, які дазваляе праводзіць выбары на акупаваных тэрыторыях і дэпартаваць іх жыхароў

У Расіі ўнеслі змены ў закон «Аб ваенным становішчы», якія дазваляюць, у прыватнасці, праводзіць выбары на анексаваных тэрыторыях і дэпартаваць іх жыхароў. Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, піша «Медуза».

У Расіі ўнесены змены ў закон «Аб ваенным становішчы», якія дазваляюць, у прыватнасці, праводзіць выбары на анексаваных тэрыторыях і дэпартаваць іх жыхароў. Фота: АР

У законе «Аб ваенным становішчы» цяпер прапісалі магчымасць «прымусовага перамяшчэння грамадзян з тэрыторыі, дзе ўведзенае ваеннае становішча, на тэрыторыі, на якіх ваеннае становішча не ўведзенае».

Таксама пасля ўнесеных змяненняў у закон «Аб ваенным становішчы» з'явілася магчымасць правядзення рэферэндумаў і выбараў у органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання. Рашэнне аб іх прыняў Цэнтрвыбаркам «па выніках кансультацый з федэральным органам выканаўчай улады».

Праводзіць выбары можна будзе як на ўсёй тэрыторыі, дзе ўведзенае ваеннае становішча, так і толькі на яе частцы.

Новыя змены найперш рэгулююць нормы, звязаныя з правядзеннем выбараў у органы дзяржаўнай улады і ў органы мясцовага самакіравання на акупаваных тэрыторыях так званых «ДНР», «ЛНР», Запарожскай і Херсонскай абласцей, якія ў верасні гэтага года, на думку расійскіх уладаў, прымуць удзел у адзіным дні галасавання.

Закон прадугледжвае магчымасць стварэння выбарчых участкаў за межамі гэтых рэгіёнаў. Таксама ўдакладняецца, што грамадзяне падчас галасавання змогуць выкарыстоўваць не толькі пашпарт, але і іншыя дакументы, якія яго замяняюць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ага ага/адказаць/
29.05.2023
Юрист , год назад вы казалі роўна тое ж і што цяпер
0
Мікола)))/адказаць/
29.05.2023
mikola, дзіўнаваты гумар
29.05.2023
Мікола))), // vos tut vy mjane i vykryli ! Kolki jasce narobjac *sprau* Raseia pakul jae  ne spynjac....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера