Знайсці
29.05.2023 / 11:048РусŁacБел

Лукашэнка з Набіулінай абмеркавалі мэтазгоднасць увядзення адзінай валюты

Лукашэнка сёння праводзіць сустрэчу з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай. Яны абмеркавалі пытанні фінансавай сферы і ўзаемадзеяння ў банкаўскім сектары РБ і РФ

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай

Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Набіулінай «мэтазгоднасць адзінай валюты», а таксама лічбавы рубель, рэзервовыя валюты і працу ва ўмовах санкцыяў. На сустрэчы прысутнічаў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур. 

Лукашэнка адзначыў, што ўвядзенне адзінай валюты — пытанне не сённяшняга дня.

«Я часта прыводжу вашы, нашага старшыні цытаты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, калі гаворка ідзе аб стварэнні адзінай валюты і гэтак далей, што гэта няпросты працэс. І, напэўна, не сённяшняга дня, як мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з Набіулінай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
25
0
Пытанне знаўцам/адказаць/
29.05.2023
Падкажыце, гэта пры лукашэнцы былі грошы зайцамі, свіннямі дзікімі, бізунамі? Адкуль з'явілася такая дзічына?
0
PUK PUK/адказаць/
29.05.2023
Нейкі сюр  -  Каб не лукашэнка, ужо нічога не засталося ад Беларусі!
https://nashaniva.com/ru/317836
0
Параска/адказаць/
29.05.2023
Пытанне знаўцам, Не гэта было пры Шушкевiчу на адвароце мiж тым была выява Пагонi. , Так што не толькi зайцы i ваверкi былi на грашах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930