Знайсці
29.05.2023 / 18:234РусŁacБел

Гэты аўтамабіль цяпер самы прадаваны ў свеце

«Было прададзена 267 200 экзэмпляраў толькі за першы квартал гэтага года».

Аўтамабіль Tesla Model Y. Фота: Wikimedia Commons

Вядомае выданне пра аўтамабілі Motor1 пры дапамозе кампаніі JATO Dynamics, глабальнага пастаўшчыка аўтамабільнай бізнэс-аналітыкі, вызначыла самую прадаваную аўтамадэль у свеце на гэты момант. Пра гэта Motor1 паведаміла 25 мая.

Паводле інфармацыі выдання, глабальны спіс найлепшых продажаў узначаліў аўтамабіль Tesla Model Y, які толькі за першы квартал 2023 года быў прададзены ў колькасці 267 200 экзэмпляраў па ўсім свеце. Гэта амаль на 70% вышэй за паказчыкі за той жа перыяд мінулага года.

Электрычны пазадарожнік Tesla Model Y стаў самым прадаваным у Еўропе, а таксама добра зарэкамендаваў сябе на рынках ЗША і Кітая, у якім той дамінаваў дзякуючы агульнаму зніжэнню цэн на ўсю аўталінейку Tesla. Сам пазадарожнік на сайце кампаніі цяпер каштуе амаль 47,5 тысячы даляраў у базавай камплектацыі.

«Гэта важная навіна для ўсёй аўтамабільнай прамысловасці, бо ўпершыню на вяршыні сусветных рэйтынгаў продажаў — экалагічна чысты электрамабіль. Падобна, што ў кампаніі Tesla ўсё ідзе выдатна, бо пазадарожнік Tesla Model Y на цяперашні момант можна назваць бяспройгрышным варыянтам ва ўсіх сэнсах», — піша выданне Motor1.

Сам жа сусветны Топ-5 па продажах аўто, па інфармацыі Motor1 і кампаніі JATO Dynamics, цяпер выглядае так.

  1. Tesla Model Y — 267 200 штук.
  2. Toyota Corolla/Levin/Allion/Lingshang — 256 400 штук.
  3. Toyota Hilux — 214 700 штук.
  4. Toyota RAV4/Wildlander — 211 000 штук.
  5. Toyota Camry — 166 200 штук.

Усе звесткі для артыкула Motor1 былі сабраныя з аўтамабільных рынкаў 84 краін свету.

Чытайце яшчэ:

Ад электракараў да мікрааўтобусаў. Якія «айчынныя» аўтамабілі ўжо выпускалі ў Беларусі

Жыхары якой вобласці маюць больш аўтамабіляў ва ўласнасці 

У Кітаі зрабілі электракар у выглядзе велічэзнай туфлі

Марк Рыхтер

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3
2
Правдоруб /адказаць/
29.05.2023
На остальных призовых местах Тойота...
29.05.2023
Правдоруб , as usual
1
Максим Дизайнер/адказаць/
02.06.2023
Очень актуальная новость для памяркоуных. Ну, а че. Хатки уже по три ляма продают. Пора на Теслы пересаживаться. Проклятая крывавая дыктатура!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930