Знайсці
28.05.2023 / 21:573РусŁacБел

Лукашэнка і Пуцін павіншавалі Эрдагана з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Турцыі

«Пераканаўчай» назваў Лукашэнка перамогу Эрдагана, якая адбылася толькі ў другім туры і з мінімальным адрывам.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце да прэзідэнта Турцыі заявіў, што лічыць Рэджэпа Эрдагана «годным, моцным палітыкам».

«Лічу вас годным, моцным палітыкам і добрым сябрам Беларусі. У нас аднолькавыя інтарэсы па дээскалацыі міжнароднай абстаноўкі, забеспячэнні харчовай бяспекі і мірным вырашэнні спрэчак. Можаце на нас заўсёды разлічваць», — звярнуўся да Эрдагана Лукашэнка.

Пуцін назваў перамогу Эрдагана «заканамернай». 

«Перамога на выбарах стала заканамерным вынікам вашай самаадданай працы на пасадзе кіраўніка Турэцкай Рэспублікі», — напісаў Пуцін Эрдагану. 

У Турцыі сёння прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Пасля апрацоўкі больш за 98% бюлетэняў Эрдаган атрымлівае 52% галасоў, Кылычдароглу — 48%, паведамляюць агенцтвы навін. Афіцыйныя даныя выбарчай камісіі пакуль не апублікаваны. 

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Эрдаган абвясціў сябе пераможцам выбараў.

Чытайце таксама:

Курс турэцкай ліры ўпаў да чарговага гістарычнага мінімуму

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Эрдаган назваў першы тур «святам дэмакратыі» і ўпэўнена сказаў, што пераможа ў другім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Питон/адказаць/
28.05.2023
52 против 48 ну я бы сказал не такая и убедительная победа.. сашкин мир в голове уже не переделать..
0
Баба Ліда/адказаць/
28.05.2023
Бабы Ліды на іх няма каб палічыла галасы як трэба
0
чижик-пыжик з Таборовей 33/адказаць/
28.05.2023
Пераканаўчай» назваў Лукашэнка перамогу Эрдагана, якая адбылася толькі ў другім туры і з мінімальным адрывам.

Но он бы "победил" любого в этом мире с помощью шариковой ручки ермошиной или карпенко.И так с 1994 года. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930