Знайсці
28.05.2023 / 21:229РусŁacБел

Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што перададзеныя Вялікабрытаніяй ракеты далёкага радыуса дзеяння Storm Shadow паразілі 100% цэляў, зададзеных камандаваннем, перадае hromadske.ua.

«Магу сказаць, што з усіх пускаў, якія адбыліся, усе 100% выканалі задачы, пастаўленыя Генштабам. Абсалютна эфектыўна», — сказаў Рэзнікаў.

Вялікабрытанія пацвердзіла інфармацыю аб перадачы Украіне 11 мая высокадакладных ракет Storm Shadow. У той жа дзень стала вядома, што яны ўжо прыбылі.

Storm Shadow — крылатая ракета вялікай далёкасці, распрацаваная сумесна Вялікабрытаніяй і Францыяй. Далёкасць яе стральбы перавышае 250 кіламетраў.

Гэта першыя крылатыя ракеты далёкага радыуса дзеяння на ўзбраенні Украіны. Эксперты казалі, што яны могуць змяніць поле бою. 

Чытайце таксама:

Украінская артылерыя нанесла прыцэльныя ўдары па Луганску

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта мяняе поле бою

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Ананас Пакас/адказаць/
29.05.2023
Антигэбня, пусты тут артыкул, ціпа інфармацыйны такі, а не мой каментар. Ідзе вайна, так, і калі ня можаце нешта даваць доказна, дык не давайце нічога, каб не трымаць чытача за выхаванцаў дзіцячага сада. Калі ж вам падабаецца, калі вас апранаюць у шорцікі паверх калготаў, калі ласка, вось вам барабан, але даўбайце ў яго падалей, не замінайце дарослым сваімі пустымі й нікому не патрэбнымі гукамі.
0
Бася /адказаць/
29.05.2023
Ася, Клячина, Вам Резник что-то должен?! Вряд ли!!!
0
Ананас Поцюс/адказаць/
29.05.2023
Во тут во чамусьці сакрэтаў рабіць ня сталі, а ідзе вайна, халера: https://www.unian.ua/war/rosiya-atakuvala-viyskoviy-ob-yekt-u-hmelnickiy-oblasti-yaki-naslidki-12273708.html
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера