Знайсці
27.05.2023 / 17:296РусŁacБел

Памёр віцебскі краязнавец, даследчык камуністычных рэпрэсій Уладзімір Іваноў

Яму было 74 гады. У апошнія гады ён сам-насам змагаўся з цяжкай хваробай.

Па сабе ён пакінуў добрую памяць і некалькі грунтоўных даследаванняў, у тым ліку пра камуністычныя рэпрэсіі на Віцебшчыне ў перыяд з 1918 па 1950-я гады, піша «Віцебская вясна».

Уладзімір Іваноў шмат гадоў працаваў у органах МУС і на мытні, быў ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Калі выйшаў на пенсію, увесь свой вольны час прысвячаў вывучэнню гісторыі роднага краю: хадзіў у вандроўкі, шмат працаваў у архівах, збіраў цікавыя артэфакты, разам з сябрам Пятром Марозавым стварыў на могілках у вёсцы Шэвіна ўнікальную экспазіцыю пад адкрытым небам, прысвечаную старажытным пахавальным абрадам крывічоў.

Адной з тэм, якія цікавілі даследчыка, былі рэпрэсіі савецкага часу ў дачыненні да жыхароў Віцебскага рэгіёна. Некалькі ягоных даследаванняў было выдадзена. Уладзімір Іваноў быў удзельнікам грамадскай ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты», шмат зрабіў для ўшанавання памяці ахвяр сталінскага тэрору пад Віцебскам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
40
Абуральна
7
27.05.2023
Dendraryj, // zgodzen....tolki tam nima *neta*......Hto vedae-sto lepei? Nekatorym nima sto rabic....zaimaiuca palitykai pakul ni zamknuc.....Udaczy.!
0
Суддзя у́ адстау́цы/адказаць/
28.05.2023
Светлая памяць... Справу расследвання камуністычных злачынствау́ працягнуць і скончаць дзеці і унукі.
0
Суддзя у́ адстау́цы/адказаць/
28.05.2023
Уладзіміра Іванова будзем памятаць разам з Леанідам Мараковым (1958- 2016г) , ен таксама даследвау́ злачынствы супраць беларусау́ у сталінскія часы. Яго сайт marakou.org Памяць так;х даследчыкау́ трэба помніць і шанаваць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930