Знайсці
27.05.2023 / 15:306РусŁacБел

Украінскія дыверсанты атакавалі вёскі Броўнічы і Сушаны ў Бранскай вобласці Расіі

«Нравітся, не нравітся, терпі, моя красавіца» — гэтым здзеклівым выразам з намёкам на згвалтаванне Пуцін адкрываў вайну ва Украіне, якая, па прагнозе Лукашэнкі, павінна была скончыцца за тры-чатыры дні. Між тым на нашых вачах расійская армія пераходзіць у глухую абарону, а ваенныя дзеянні пераносяцца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

Украінскія вайскоўцы. Фота: УСУ

У суботу расійскія ўлады паведамілі пра знішчэнне ўседарожніка «Ніва» расійскай арміі ў Бранскай вобласці. Два вайскоўцы загінулі. У вёсках Броўнічы і Сушаны, куды зайшла ўкраінская дыверсійная група, працягваецца бой.

«Ніва» Мінабароны Расіі пасля ўдару ўкраінскага дрона-камікадзэ. Скрыншот з мясцовых паблікаў

Адначасова сёння ўранку беспілотнікі атакавалі расійскія нафтаправоды ў Пскоўскай вобласці Расіі каля паўночнай мяжы Беларусі і ў Цвярской вобласці — за сотні кіламетраў ад мяжы Украіны.

Украінская артылерыя ўранні нанесла ўдар па месцы размяшчэння расійскіх войскаў у былым доме адпачынку ў акупаваным Бярдзянску, за 140 кіламетраў ад лініі фронту, паведамілі расійскія ваенкары. Пасля абеду хвост дыму з'явіўся ўжо ў порце Бярдзянска. А ўчора ўвечары дзве ўкраінскія ракеты пацэлілі ў расійскі аб’ект на тэрыторыі завода «Азоўсталь» у акупаваным Марыупалі.

У Севастопаль вярнуўся расійскі карабель «Іван Хурс», атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі. Расійскія СМІ паведамляюць, што ён прыйшоў сваім ходам.

У Белгародскай вобласці ўкраінцы прасавалі артылерыяй расійскія пазіцыі ў прыгранічных раёнах, у тым ліку ў горадзе Шабекіна, а ў Курскай вобласці абстралялі фартыфікацыйныя ўмацаванні на мяжы.

Былы кіраўнік «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін у тэлеграме паведаміў, што абстрэлы расійскіх пазіцый уздоўж лініі фронту пад Запарожжам і Данецкам дасягнулі нечуванай раней інтэнсіўнасці.

Сёння расійскія ўлады прызналі таксама, што 23 мая страцілі яшчэ адзін штурмавік Су-24 пад Мелітопалем. Лётчык здолеў прызямліць пашкоджаны самалёт на аэрадроме, пасля чаго прагучаў выбух.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
1
Юрась/адказаць/
27.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Усич /адказаць/
28.05.2023
Бровничи и Сушаны - чисто беларуские топонимы
30.05.2023

To be reminded :

https://datatowel.in.ua/pop-composition/languages-census-1897

AND TODAY ?

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930