Знайсці
27.05.2023 / 19:1335РусŁacБел

Украінскі вайсковы эксперт упэўнены, што полк Каліноўскага з лёгкасцю зойдзе ў Беларусь для звяржэння Лукашэнкі

«Думаеце, што калі нават шматлікая армія Расіі, што ваюе, не змагла спыніць украінскіх дыверсантаў у Белгарадзе, то ў беларускай арміі без рэальнага баявога досведу ёсць хоць нейкія шанцы?»

Фота: полк Каліноўскага

Беларускія добраахвотніцкія атрады змогуць з лёгкасцю зайсці ў Беларусь для звяржэння рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта ўкраінскаму агенцтву УНІАН 27 мая паведаміў вайскова-палітычны эксперт Аляксандр Каваленка.

На яго думку, Лукашэнка нездарма давярае сваім інстынктам і вельмі баіцца беларускіх добраахвотнікаў, якія зараз ваююць на баку Украіны. Асаблівы імпульс да гэтага страху дадала нядаўняя гучная вылазка дыверсійна-разведвальных груп на тэрыторыю Расіі. 

Эксперт упэўнены, што ў выпадку паўтарэння падобнага сцэнара ў выкананні палка Каліноўскага ў дачыненні да Беларусі, уся «папяровая» абарона Лукашэнкі адразу ж рассыплецца.

«Працягласць граніцы Беларусі і Украіны складае 1084 кіламетры, пры гэтым участак мяжы паміж неакупаванымі часткамі Украіны і адміністрацыйнымі часткамі Расіі складае толькі 700 кіламетраў. Узнікае пытанне: калі 17 тысяч салдат арміі Расіі, што ваюе, не змаглі на сваім участку граніцы прадухіліць прарыў на фронце шырынёй 40 кіламетраў і глыбінёй 7 кіламетраў, то якія наогул шанцы па абароне 1000 кіламетраў мяжы ёсць у папяровых беларускіх салдат, якія пры гэтым ні разу не ваявалі?» — задаецца рытарычным пытаннем Аляксандр Каваленка.

Эксперт ацэньвае колькасць палка Каліноўскага амаль у тысячу байцоў (фактычна — дзве гатовыя батальённа-тактычныя групы), нягледзячы на ​​наяўнасць беларускіх добраахвотнікаў і ў іншых украінскіх вайсковых фармаваннях. Пры гэтым на беларускай мяжы з Украінай знаходзіцца прыкладна дзве тысячы асабовага складу арміі Беларусі.

Аднак, на яго думку, нават калі ўсё беларускае войска стане на мяжы з Украінай, у яго ўсё адно не будзе таго, чаго празмерна хапае ў беларускіх добраахвотнікаў, — рэальнага баявога досведу.

«Таму пасля завяршэння вайны і пры наяўнасці фактару ўнутранай падтрымкі насельніцтва Беларусі беларускія добраахвотнікі змогуць перамагчы лукашэнкаўскіх сілавікоў і зламаць у краіне рэпрэсіўную машыну», — падагульняе Аляксандр Каваленка.

Нагадаем, што ў самым пачатку вайны да Украіны далучыліся беларускія добраахвотнікі, частка якіх пасля арганізавалася ў полк Каліноўскага. Беларускія байцы ваявалі і працягваюць ваяваць на самых гарачых участках фронту, здабываюць лакальныя перамогі, хоць, на жаль, часам нясуць страты.

Асноўная мэта беларускіх добраахвотнікаў — звяржэнне рэжыму Лукашэнкі шляхам дасягнення перамогі Украіны ў вайне супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі» — экс-намеснік міністра абароны

Байцы Палка Каліноўскага хітрасцю выклікалі агонь расіян па іх жа пазіцыях

Ва Украіне пахавалі Міраслава Лазоўскага ФОТА

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Бахмут/адказаць/
28.05.2023
Мальва, А ты ўжо запiсаўся калабарантам да расейскiх акупантаў цi гэта проста ў цябе такое "тваё меркаванне"?
0
Valadzimir/адказаць/
28.05.2023
Литвин ліпавы, сваім правакацыйным пастом (не кажучы пра расейскую мову) Вы, сударь, элементарна спаліліся. Ніякіх "литвинов" тут зараз няма, і "каліноўцы" самыя што ні на ёсьць белорусы. Таму ваша сьцвярджэньне, што "Украинцы на стороне литвинов и запад и  Европа и Польша и Литва" - гэта абсалютная лухта і правакацыя.
Што да "гістарычных" літвінаў (літвінаў ВКЛ), то яны цалкам НІКОЛІ не былі на баку Захаду. Толькі частка кіруючай эліты ВКЛ на працягу ўсёй ягонай гісторыі была арыентавана на Польшчу і Захад. Праваслаўная Літоўская Русь, неад'емная і арганічная частка Літвы і ВКЛ, заўсёды была супрацьвагай "заходнікам". Нагадаю, што самы славуты літвін Вітаўт Вялікі, у супрацьвагу польска-заходняму "цывілізацыйнаму" выбару Ягайлы, зрабіў "рускамірны" выбар - аддаў сваю дачку Соф'ю за самага што ні на ёсьць "маскаля" Васілія І, і іхным нашчадкам быў і Іван Грозны ("Жахлівы").
0
Мальва/адказаць/
29.05.2023
Бахмут, не хавацся за назваю шматпакутнага горада. Маскальскі троль тваё імя. А ў калабаранты нат запісываюцца?.. Бач, ведаеш... Відаць сам даўно ўжо запісаўся і спрабуеш стрэлкі пераводзіць... Сумленьне трошкі грызе га?..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера