Знайсці
27.05.2023 / 15:479РусŁacБел

Ці можа палітвязень адмовіцца ад беларускага грамадзянства? Што наогул дае такая адмова?

Учора стала вядома, што ў знак пратэсту супраць катаванняў за кратамі палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк напісала заяву на выхад з беларускага грамадзянства. Разабраліся, што гэта за працэдура, хто ёй можа скарыстацца і якія наступствы.

Як выйсці з грамадзянства Беларусі?

«Выйсці з грамадзянства па законе можа любы паўналетні беларус, які сабраў усе неабходныя дакументы і не патрапляе пад выняткі, а таксама заплаціў пошліну», — кажа Святлана Галаўнёва, юрыстка праваабарончага цэнтра «Вясна».

Але не ўсё так проста. У законе прапісаны шэраг абставін, калі гэта немагчыма зрабіць.

«Ёсць закон «Аб грамадзянстве». У 20-м артыкуле закона сказана, што

калі грамадзяне Беларусі з'яўляюцца падазраванымі ці абвінавачванымі па крымінальнай справе па злачынстве, здзейсненым у Беларусі, або асуджаныя ў Беларусі, або маюць запазычанасць па падатках ці іншыя нявыкананыя абавязацельствы перад краінай, то яны не могуць пазбавіцца грамадзянства.

Таксама не могуць яго пазбавіцца людзі, якія не маюць грамадзянства іншай краіны ці гарантый яго атрымання»,

— распавядае прадстаўніца праваабарончай арганізацыі Human Constanta, якая профільна займаецца міграцыйнымі праблемамі.

«Да прыкладу, у выпадку Паліны Шарэнды-Панасюк, хутчэй за ўсё, няма гарантый уваходу ў грамадзянства іншай краіны, а таксама ёсць няскончаная крымінальная справа, — працягвае суразмоўца. — Такім чынам, я не бачу падстаў для таго, каб ёй далі «дазвол» на выхад з грамадзянства ў такой сітуацыі».

Што дае выхад з грамадзянства і ці лягчэй вязням з іншым грамадзянствам?

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва расказала, што на тэрыторыі Беларусі грамадзянства іншай краіны дазволіць карыстацца консульскімі паслугамі той краіны, вызваліць ад службы ў войску або падатку на «дармаедства». Але пры адбыцці пакарання выгодаў менш:

«Ані выхад з грамадзянства, ані пераход у іншае грамадзянства не вызваляе ад крымінальнай адказнасці. То-бок на рэжым адбыцця пакарання гэта ніяк не ўплывае.

Але магчымыя прэферэнцыі, якія агулам маюць грамадзяне іншых краін.

Напрыклад, калі па заканадаўстве краіны грамадзянства здзейсненае дзеянне не з’яўляецца крымінальным злачынствам ці краіна не лічыць, што прысуд адпавядае стандартам справядлівага судовага пасяджэння, то шляхам дыпламатычных перамоў можна дабіцца вызвалення асуджанага, як гэта было ў выпадку Наталлі Хершэ.

Таксама магчымы абмен зняволенымі грамадзянамі, як у выпадку з затрыманай у Расіі амерыканскай баскетбалісткай Брытні Грайнер. Яшчэ можа атрымацца як з Сафіяй Сапегай, якую могуць накіраваць адбываць пакаранне ў Расію (там яе ўчынкі лічацца менш цяжкім злачынствам і яе нават могуць адразу вызваліць. — «НН»)».

А што, калі чалавек аказваецца без грамадзянства?

Святлана кажа, што чалавек зусім без грамадзянства менш абаронены, чым калі ён мае беларускае:

«На людзей без грамадзянства распаўсюджваюцца агульныя абавязкі ў сферы правоў чалавека, узятыя дзяржавай у межах міжнародных пагадненняў. Але адсутнасць грамадзянства часта злучаная з праблемамі атрымання дакументаў і пасведчанняў асобы, абмежаваннямі ў перамяшчэнні, а таксама агулам з дадатковай уразлівасцю перад эксплуатацыяй і парушэннямі правоў».

Калі ўявіць, што Паліне Шарэндзе-Панасюк дазволілі б выйсці з грамадзянства, гэта значыла б, што пасля сканчэння тэрміну зняволення ёй далі б даведку асобы без грамадзянства і пастанову аб высяленні з Беларусі, разважае прадстаўніца Human Constanta. Такія пастановы для іншаземцаў, якія адбывалі крыміналкі ў Беларусі, — звычайная практыка.

Пра кейсы, падобныя да сітуацыі Паліны Шарэнды-Панасюк, праваабаронцы не чулі. Цяпер ёсць выпадкі, калі людзі з двайным грамадзянствам выходзяць з грамадзянства Беларусі, але гэтыя сітуацыі непараўнальныя.

Чытайце таксама:

Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. За год яна правяла там 200 сутак

За што сядзяць беларускія жанчыны?

Былая палітзняволеная расказала, што дапамагло ёй аднавіцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
41
Абуральна
6
3
Zeg 3.2/адказаць/
27.05.2023
Олег, Раз уж разговор пошел о польском, то вот такой вот род бреда по-польски называется "urojenie"
0
Олег/адказаць/
27.05.2023
Zeg 3.2, боюсь что судя по лайкам я не заблуждаюсь.
29.05.2023
Admauljacca ad Gramadzjanstva-Ni treba ! Gety Krok niczoga ni zmenic ! Vyidzi na Ploscu i spali  Paspart !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930