Знайсці
26.05.2023 / 18:263РусŁacБел

Ва Украіне пахавалі Міраслава Лазоўскага ФОТА

Фота развітання з Міраславам Лазоўскім апублікаваў Полк Кастуся Каліноўскага.

«Ён аддаў сваё жыццё, каб наступнае пакаленне не жыло ў рабстве. Бо рабства — гэта найгоршае прыніжэнне для вольнага чалавека», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Палка.

«Мы ніколі не забудзем цябе. Сваёй працай ты натхняў і будзеш натхняць тых, хто стаяў побач з табой у гэтай вайне з Расіяй. Ты стаў у шэрагі найлепшых з нас і ўжо з нябёс глядзіш, як мы працягваем нашу агульную справу», — адзначаюць ягоныя пабрацімы.

Міраслаў Лазоўскі — адзін з пяці байцоў-каліноўцаў, якія нядаўна загінулі пад Бахмутам. Ён нарадзіся ў Мінску, яго бацька паходзіць са Случчыны, а мама — з Магілёўшчыны. Скончыў ён Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

У 1995 годзе Міраслаў уступіў у заснаванае Міколам Статкевічам «Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў», у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў «Белага легіёна» — ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі.

Сябры «Белага легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсцяў у 1996-1999 гадах. Арганізацыя сышла ў падполле на пачатку 2000-х.

Апошні раз згадкі пра «Белы легіён» з'яўляліся ў 2017 годзе. Тады Лазоўскага і былых кіраўнікоў арганізацыі затрымалі па «справе патрыётаў», аднак неўзабаве вызвалілі з-пад варты.

У 2013 годзе Міраслаў Лазоўскі заснаваў кніжную серыю «Беларусь у войнах», яе мэтай ён называў распаўсюджванне навукова-папулярных выданняў аб гісторыі Беларусі.

Працаваў інжынерам, а пасля — у выдавецтве «Кнігазбор», якое зліквідавалі ўлады ў студзені 2023 года.

Чытайце таксама:

«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель

«Нам патрэбны ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

«Мы 20 гадоў рыхтавалі будучую эліту сілавых структур». Сяргей Бульба — пра Міраслава Лазоўскага і іх працу за кадрам

Сярод пяці каліноўцаў, што загінулі пад Бахмутам, быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік «Белага легіёна»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
32
Абуральна
2
13
Пахом/адказаць/
26.05.2023
Почему Бульбы нет там?
26.05.2023
Za Nashu i Vashu Svabodu !    Puham ZJAMLJA !
1
Вольга/адказаць/
26.05.2023
Пахом,шкло(ў)вата табе пухам. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930