Знайсці
26.05.2023 / 17:01РусŁacБел

Легіён «Свабода Расіі» паказаў ВІДЭА пра свой рэйд на Белгародчыну

Легіён «Свабода Расіі» апублікаваў відэа, якое, як сцвярджаецца, знялі 22 мая падчас сумеснага з «Рускім добраахвотніцкім корпусам» рэйду ў Белгародскую вобласць

Камандзір Легіёна заявіў, што байцам падраздзялення ўдалося ўзяць у палон некалькіх супрацоўнікаў ФСБ.

Паведамляецца, што падчас дыверсіі ў Белгародскай вобласці падраздзяленні расійскіх добраахвотнікаў страцілі двух чалавек забітымі і 10 параненымі.

На відэа бачна, як вайскоўцы (як сцвярджаецца, падраздзяленні расійскай арміі) хаваюцца ў жылым доме, па якім наносіцца ўдар.

22 мая легіён «Свабода Расіі» і «Рускі добраахвотніцкі корпус» заявілі пра тое, што яны ўвайшлі ў Белгародскую вобласць і «вызвалілі» некалькі населеных пунктаў.

Расійскія ўлады заявілі, што ў вобласць пранікла ўкраінская ДРГ. Паведамлялася пра некалькіх параненых мірных жыхароў. З'яўлялася таксама інфармацыя аб ударах па будынках МУС і ФСБ у Белгарадзе. 

Газета «Камерсант» са спасылкай на МУС напісала, што пад абстрэл сярод іншага патрапіла і вайсковая часць. Пры гэтым нібыта загінулі двое вайскоўцаў, яшчэ чацвёра параненыя. Гэта, як сцвярджаецца, здарылася ў вайсковым гарадку Белгарад-22, што знаходзіцца ў Грайваранскім раёне вобласці. Па часці з боку Украіны выпусцілі тры снарады рэактыўнай сістэмай залпавага агню «Ураган».

Чытайце таксама:

У гучнай аперацыі на тэрыторыі Расіі, магчыма, удзельнічаў беларускі добраахвотнік «Янкі»

«Хачу даказаць, што з тыранам можна ваяваць». Камандзір РДК распавёў пра баявыя дзеянні ў Белгародскай вобласці

У выніку атакі ў Белгародскай вобласці параненыя 12 чалавек, жыхары 9 населеных пунктаў «адселеныя» — губернатар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера