Знайсці
26.05.2023 / 15:4315РусŁacБел

«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель

Пабрацім загінулага Міраслава Лазоўскага Павел Шурмей расказаў «Белсату» падрабязнасці таго дня, калі загінулі беларускія ваяры.

«Нашы хлопцы далі добры бой, нанеслі страты расейцам. Яны адышлі і запрасілі артылерыйскую падмогу». Паводле ягоных словаў, пасля гэтага ў будынак патрапілі буйныя снарады, каля 200-мм, у выніку ў будынку склаліся тры паверхі.

Падчас «прылёту» Лазоўскі знаходзіўся побач на КНП (камандна-назіральны пункт), апавядае Павел Шурмей. Калі параненыя змаглі па рацыі расказаць, што адбываецца, ён адразу пачаў фармаваць групу дапамогі і эвакуацыі з сумежнікаў — УСУ, з імі быў і парамедык палка. Яны рушылі на тое месца.

Лазоўскі кіраваў эвакуацыяй параненых, прыкрываў іх, выносіў зброю. Ён ішоў апошнім і зусім трохі не дайшоў да КНП».

Былы лідар «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі загінуў 16 мая пад Бахмутам. Сёння з ім развітваюцца ў Кіеве.

Чытайце таксама:

«Нам трэба ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

Сярод пяці загінулых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік «Белага легіёна»

Міраслаў Лазоўскі: «А цяпер хацелася б паўдзельнічаць у выпраўленні дэмаграфічнай сітуацыі!»

«Можа ўскіпець толькі ў зацяжной спрэчцы пра гісторыю Беларусі», — знаёмыя расказваюць пра арыштаванага Міраслава Лазоўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мабыць/адказаць/
26.05.2023
Satan, авохці, знайшлі, чым здзівіць! Тутэйшай большасці расейшчына настолькі "зручная", што прасралі, і сваю культуру, і Незалежнасць. 
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
26.05.2023
"Да, я не на войне. Но чем смогу, тем помогу на воле"

Satan
, вашу жонку ці палюбоўніцу що - Воля завуць?

пэйсэ. выбачацца? і не падумаю, каб падумаць
1
Мы прыйдем/адказаць/
27.05.2023
Просто возмущён, что НН пропускает такие коменты, как у феди
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера