Знайсці
26.05.2023 / 15:20РусŁacБел

Дзіцячаму трэнеру па футболе пакінулі прысуд у сіле. Хутка яго этапуюць у калонію

Сёння ў Мінгарсудзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітвязня Алега Швайко. Суддзя Валянціна Зянькевіч пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.

Алега асудзілі ў сакавіку ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы да двух гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК за падзеі 2020 года.

Акрамя таго, суддзя вынесла ў асобную грамадзянскую вытворчасць пазоў за «перакрыццё дарог» на 69 тысяч рублёў, піша «Вясна».

Алег працаваў з жаночай камандай у футбольным клубе «Мінск». Вядома, што ён выказваў актыўную пазіцыю наконт падзей у Беларусі ў 2020 годзе. У канцы 2021-га трэнер пакінуў структуру «Мінска» і пачаў трэніраваць дзяцей у іншых футбольных школах.

Падтрымаць палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Алег Аляксандравіч Швайко 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930