Знайсці
26.05.2023 / 10:161РусŁacБел

Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы будуць судзіць па трох крымінальных артыкулах

Былога байкера Ігара Шумілава затрымалі 23 лютага. На наступны дзень яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак.

Ігар Шумілаў. Фота: «Вясна»

Пазней супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). Суд над ім распачнецца 30 мая ў Баранавічах. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Кміта, піша «Вясна».

Шумілаў мае інваліднасць трэцяй групы. 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і страціў нагу.

Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Ігар Юр'евіч Шумілаў

Чытайце таксама:

У Мёрах затрымалі ксяндза

73-гадовую кандыдатку тэхнічных навук арыштавалі на 10 сутак

Затрымалі траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

На «Нафтане» затрымалі чатырох чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.05.2023
калі страціў нагу, гэта ў гэтай краіне 3 група?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера