Знайсці
26.05.2023 / 09:3510РусŁacБел

Хрэнін раскажа губернатарам і абласным камісарам, як правільна бараніць гарады і вёскі

Сёння пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна адбудзецца штогадовы збор «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы». Удзельнікі збору — старшыні абласных і Мінскага гарвыканкама, ваенныя камісары абласцей і Мінска.

Віктар Хрэнін. Фота: БелТА

Мэта збору — павышэнне ўзроўню ведаў удзельнікаў у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканаленне навыкаў у дзеяннях са зброяй, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

У ходзе збору прадугледжана:

— давесці асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча вакол Рэспублікі Беларусь;

— азнаёміць удзельнікаў з асноўнымі і перспектыўнымі сродкамі кіравання і разведкі, якія стаяць на ўзбраенні Узброеных сіл і тэрытарыяльных войскаў;

— навучыць службовых асоб парадку арганізацыі і вядзення абароны населеных пунктаў з апорай на падрыхтаваныя ўмацаваныя раёны, а таксама парадку кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны ў ходзе выканання задач па выяўленні, блакаванні і знішчэнні дыверсійных сіл праціўніка.

Чытайце таксама:

Хрэнін: Захад спрабуе патапіць у крыві славянскае адзінства

З'явілася ВІДЭА «Лініі Хрэніна»

«Мы цалкам перагледзелі праграму падрыхтоўкі рэзервістаў» — камандуючы сіламі спецаперацый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
наталья михайловна хорошо так осела в гро дно/адказаць/
26.05.2023
Как подавать хлеб-соль и кофа в постель жане
26.05.2023
даведка, стрелять он сможет только из положения лежа на спине.
0
Петро/адказаць/
26.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930