Знайсці
26.05.2023 / 09:162РусŁacБел

Памятаеце бунтаўшчыка, які закінуў ногі на стол падчас штурму Капітолія? Яму далі 4,5 года калоніі

Рычард Барнэт далучыўся да прыхільнікаў прэзідэнта Трампа, якія спрабавалі перашкодзіць сертыфікацыі вынікаў выбараў 2020 года. Фотаздымак з ім стаў адным з самых вядомых падчас штурму Капітолія 6 студзеня 2021 года.

Жыхар Арканзаса закінуў ногі на працоўны стол спікеркі Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі ў яе кабінеце, пасля таго як ён далучыўся да натоўпу, які штурмаваў Капітолій у 2021 годзе. Цяпер яго прысудзілі да чатырох з паловай года турмы.

63-гадовы Рычард Барнэт адкінуўся ў крэсле, паклаўшы ногі на працоўны стол дэмакрата Пэлосі, калі яго сфатаграфаваў карэспандэнт AFP.

Здымак стаў адной з самых вядомых фатаграфій атакі на Капітолій 6 студзеня 2021 года.

Барнэт далучыўся да прыхільнікаў прэзідэнта Дональда Трампа, якія штурмавалі Кангрэс, каб сарваць працу заканадаўчага органа, які сабраўся, каб сертыфікаваць перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах, нагадвае «Голас Амерыкі».

Калегія прысяжных у Вашынгтоне прызнала Барнэта вінаватым па васьмі пунктах, уключаючы перашкоду сертыфікацыі вынікаў выбараў Кангрэсам, незаконнае пранікненне ў Капітолій і парушэнне парадку з ужываннем небяспечнай зброі — электрашокера, замаскіраванага пад кій.

Чытайце таксама:

Амерыканец, які папрасіў прытулку пасля штурму Капітолія, выкладае англійскую ў Брэсце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
26.05.2023
4 гады за штурм Капітолія, гэта дзіцячы тэрмін. Праз пару год выйдзе па УДО. Упэўнены, ён да гэтага часу быў дома на волі. Ня ведае амерыканская паліцэйшчына, што за захоўванне амерыканскага сцяга і шкарпэткі ў зорачку, падпіску на твітэр Трампа і прагляд Фокс, можна кідаць на нары з хлоркай і бамжамі. Адсталая дзімакрація, што з іх возьмеш.
1
Суддзя Рэдзькін/адказаць/
26.05.2023
Удзельнічаў у штурме Капітолія з электрашокерам і атрымаў 4.5 гады? Калі нікога не біў і не калечыў, то з улікам узроста адэкватна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930