Знайсці
25.05.2023 / 22:005РусŁacБел

У ЗША адказалі, ці будуць яны мяняць размяшчэнне сваіх ядзерных сіл пасля перамяшчэння расійскай зброі ў Беларусь

ЗША не плануюць мяняць размяшчэнне ядзерных сіл у сувязі з заявай аб пачатку перамяшчэння ядзернай зброі ў Беларусь. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер, як паведамляе Reform.by.

Скрын відэа прэс-канферэнцыі

«Мы бачылі паведамленні аб дамоўленасцях Расіі і Беларусі і будзем працягваць сачыць. ( … ) І мы не бачым ніякіх падстаў карэктаваць размяшчэнне сваіх уласных ядзерных сіл — вы чулі, што мы казалі гэта раней. Як і ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю з Беларусі», — заявіла яна.

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перамяшчэнне ядзерных боепрыпасаў ужо пачалося. Таксама ў гэты дзень міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якімі вызначаецца парадак размяшчэння ў нашай краіне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Шайгу пры гэтым падкрэсліў, што кантроль за зброяй, а таксама прыняцце рашэнняў аб яе прымяненні застаюцца за Расіяй.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што пачалося перамяшчэнне ў Беларусь ядзерных боепрыпасаў

«Мы гаспадарлівыя». Лукашэнка супакойваў расіян, што з расійскай ядзернай зброяй ў Беларусі нічога не здарыцца

Кіраўнікі Мінабароны РФ і Беларусі падпісалі дакументы наконт нестратэгічнай ядзернай зброі РФ на тэрыторыі Беларусі. Кнопка будзе толькі ў Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
А можа час у Польшчу завесці?/адказаць/
26.05.2023
Прыдуркі
2
Гиви с шашлыком в мае/адказаць/
26.05.2023
Реально с изменением в Америке президента они какие-то стали очарованные. Уже и ядерное оружие везут, а они всё пальчики ломают: а вдруг да, а вдруг нет.. Как вам ещё показать что это опасное действие!?
0
псакі 2/адказаць/
26.05.2023
Чарнаморскага флоту? якія ўжо ў берагоў Беларусі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера