Знайсці
25.05.2023 / 17:587РусŁacБел

«Мы гаспадарлівыя». Лукашэнка супакойваў расіян, што з расійскай ядзернай зброяй у Беларусі нічога не здарыцца

Такія абяцанні прагучалі праз некалькі месяцаў пасля дыверсіі ў Мачулішчах, калі быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт А-50.

Лукашэнка ў Маскве. Фота: «Пул першага»

Сёння ў Мінску міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якія тычацца размяшчэння нестратэгічнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Шайгу паставіў кропку ў пытанні — ядзернай зброяй будзе кіраваць толькі Расія. 

Пазней Лукашэнка супакоіў расійскіх журналістаў наконт размяшчэння ядзернай зброі.

«Вы ведаеце, што мы людзі пунктуальныя, акуратныя, гаспадарлівыя, як вы кажаце, таму вы за ядзерную зброю не хвалюйцеся, мы ж нясём за гэта адказнасць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка расійскім журналістам у Маскве, дзе праходзіў саміт ЕАЭС.

Нагадаем, 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах быў пашкоджаны вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50. Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Пасля самалёт змаглі падняць у паветра, але да сваіх задач, як выглядае, ён аказаўся няздольным і быў адпраўлены на рамонт у расійскі Таганрог.

Сёння ФСБ таксама расказала пра дыверсантаў, якія прыбылі ў Расію праз Беларусь і спрабавалі падарваць лініі электраперадач Ленінградскай і Калінінскай атамных электрастанцый. Як сцвярджала ФСБ, дыверсійная група заехала з Украіны транзітам праз Польшчу і Беларусь.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі Мінабароны РФ і Беларусі падпісалі дакументы наконт нестратэгічнай ядзернай зброі РФ на тэрыторыі Беларусі. Кнопка будзе толькі ў Расіі

«Учора да нас прыбыў». На заводзе ў Таганрогу пацвердзілі журналістам: самалёт А-50 з Мачулішчаў у іх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
25.05.2023
Русским нечего переживать, ибо пока будут стирать с лица земли нас, Россия успеет произвести ответный пуск.
0
Крэпкі хазяйственік/адказаць/
25.05.2023
Вязі сюды яе, сонейка наша яснае, прыкажам, каб гінэзіс перапраграміраваў нашу бомбачку сваёй праграмаю, кіподам ці як яе там, будзеш са сваёй фермы сьветам кіраваць.
0
вучыцца дыхаць на поўныя грудзі /адказаць/
25.05.2023
прн, прыкідваецца конюхам, а сам канакрад
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930