Знайсці
25.05.2023 / 17:08РусŁacБел

«Што аўтар да гэтага еў?» Футбольны трэнер заступіўся за газон на стадыёне, які раскрытыкавала «Советская Белоруссія»

Лукашэнкаўская газета «СБ» раскрытыкавала стадыён «Гарадскі» ў Барысаве. Аўтар выдання заявіў наступнае: «Поле там даўно нагадвае запасны аэрадром, а вароты, даруй Божа, падскокваюць». Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык адрэагаваў на гэта, піша канал BYsport.

Іван Біёнчык. Скрын відэа прэс-канферэнцыі

«Хочацца спытаць у таго, хто гэта напісаў, што ён да гэтага еў ці нешта ўжываў. Не разумею, як вароты наогул могуць падскокваць. Што за вобраз такі? Хацелася б, што грамадзянін падкарэктаваў… Ведаеце, з усяго таго, дзе мы гулялі, [тут] выдатны газон і выдатнае поле. І я проста захоплены…

Большасць стадыёнаў цяжка перажылі зіму. Але на «Гарадскім» поле цудоўнае. Абсалютныя кампліменты за гэта. Падзяка супрацоўнікам, якія гэта зрабілі, і наогул усім, хто мае дачыненне да падрыхтоўкі поля. Вароты не скакалі, поле роўнае, выдатнае, і ўсё было выдатна», — сказаў Біёнчык на прэс-канферэнцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930