Знайсці
26.05.2023 / 09:2416РусŁacБел

Дзе размесцяць расійскую ядзерную зброю, выбух якой можа знішчыць цэлы горад? 

Месца размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі прынамсі пакуль трымаецца ў таямніцы. Эксперт па радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы Сяргей Бесараб назваў некалькі найбольш магчымых лакацый, куды Расія завозіць ядзерную зброю, якая будзе падкантрольная толькі ёй.

Скрыншот з відэа цырымоніі вывазу ядзернай зброі ў 1996 годзе

Якія базы ў Беларусі ёсць?

Да вываду савецкай ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі боепрыпасы захоўваліся ў некалькіх месцах.

«Для гэтага выкарыстоўваліся сховішчы спецыяльных баявых часцей, якія прывязваліся да вайсковых аэрадромаў, прызначаных для цяжкай авіяцыі, — кажа Бесараб. —

Такімі былі, напрыклад, Быхаўская рамонтна-тэхнічная база (РТБ) у вайсковай часці 72158, РТБ «Казакова» пад Бабруйскам, цяперашняя 61-я авіябаза паветраных войскаў у Баранавічах, вайсковы аэрадром у Мачулішчах.

У свае часы Мачулішчы былі самай буйной і самай абароненай РТБ у Беларусі, дзе захоўваліся крылатыя ракеты Х-22 з ядзернымі боегалоўкамі. Там жа базаваліся цяжкія бамбардзіроўшчыкі ТУ-22, якія былі асноўнымі носьбітамі гэтых крылатых ракет».

У найлепшым стане з іх, на думку Бесараба, базы ў Баранавічах (т. з. 2333 РТБ) і ў Мачулішчах. 

База ў Баранавічах

«Баранавічы з гэтых варыянтаў выглядаюць як найбольш зручнае месца з пункту гледжання лагістыкі. Расіяне перасоўваюць ядзерную зброю чыгункай з выкарыстаннем адмысловых вагонаў, таму Баранавічы пасуюць лепш за ўсё», — лічыць эксперт.

Сярод іншых варыянтаў навуковец таксама называе Ліду і Гомель (РТБ Гомель-30).

«Яны таксама добра падыходзяць для такіх мэтаў, але калі браць Гомель, то там захоўваюць радыеактыўныя адкіды, таму гэта паніжае магчымасць выкарыстання гэтай базы для захоўвання зброі», — лічыць Бесараб.

Што тычыцца тэрмінаў, калі зброя можа з’явіцца на тэрыторыі Беларусі, то навуковец называе тыдзень.

У красавіку пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Барыс Грызлоў выказаўся так наконт размяшчэння ядзернай зброі:

«Яна будзе прысунутая да заходніх межаў нашай Саюзнай дзяржавы і будзе павышаць магчымасці забеспячэння нашай бяспекі».

Такую карту размяшчэння ядзернай зброі да 1996 года даваў праект «Матолька Дапамажы»

Якую небяспеку Беларусі нясе факт размяшчэння на яе тэрыторыі ядзернай зброі?

Беларусь будзе толькі сховішчам, бо ўсе коды актывацыі будуць знаходзіцца ў Расіі, таму нават калі раптам у некага атрымаецца захапіць гэтую зброю, то актывізаваць яе — наўрад ці.

«У найгоршым выпадку, калі коды актывацыі будуць згубленыя, то мы атрымаем патэнцыйныя брудныя бомбы», — адзначае эксперт.

Найбольш небяспечным можа быць сцэнар, калі нейкая бомба, снарад ці ракета трапіць у гэтае сховішча. У такім выпадку ў радыусе ад 1 да 10 кіламетраў (у залежнасці ад магутнасці таго, што ўдарыць па сховішчы) мы атрымаем тэрыторыю, забруджаную плутоніем, як вакол ЧАЭС, т. з. «паліўны след», дзе можна назіраць руды лес.

Скрыншот з відэа цырымоніі вывазу ядзернай зброі ў 1996 годзе

Што тычыцца небяспекі для людзей ці навакольнага асяроддзя выключна ад захоўвання такой зброі, то, па словах навукоўца, шкоду ад такой зброі будуць атрымліваць толькі тыя людзі, якія з ёй кантактуюць. За межамі базы, дзе такая зброя будзе захоўвацца, ніякага ўздзеяння ад яе не будзе.

«Але самая важная небяспека, якую нясе размяшчэнне гэтай зброі на тэрыторыі нашай краіны, у тым, што яна робіць нашу краіну мішэнню. Калі дойдзе да таго, што яе трэба будзе знішчыць, то па складах будуць наносіць удары.

Прычым для гэтага не трэба выкарыстоўваць ядзерную зброю, дастаткова звычайнай высокадакладнай. Таму забруджванне і разбурэнні ў першую чаргу будуць ісці выключна ад таго, што тая зброя ўзарвецца ў выпадку атакі на такія склады, якія могуць быць знішчаныя, каб прадухіліць выкарыстанне ядзернай зброі», — адзначае эксперт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што пачалося перамяшчэнне ў Беларусь ядзерных боепрыпасаў

«Казаць, што мы ўсе памром, — дакладна няправільна». Эксперт пра магчымыя наступствы ядзернай вайны 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Freddy /адказаць/
26.05.2023
**,  это тактическое оружие. кнопачка будет в РБ у росийских военных.  
0
Может/адказаць/
26.05.2023
Смотря где взорвется
28.05.2023
У спісе няма Стаўбцоў-2
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера