Знайсці
25.05.2023 / 12:072РусŁacБел

Сярэдні заробак у Эстоніі вырас да 1741 еўра. Гэта роўна ў тры разы больш, чым у Беларусі

У першым квартале 2023 года сярэдні месячны брута-заробак у Эстоніі склаў 1741 еўра, што на 13,3% вышэй, чым у гэты ж час у мінулым годзе. Медыянны — 1424 еўра.

Медыянны заробак у Эстоніі склаў 1424 еўра (калі палова работнікаў атрымлівае больш за гэту лічбу, а другая палова менш за гэту лічбу). У першым квартале гэтага года рэальны заробак склаў 1443 еўра, г. зн. на 3,2% менш, чым летась, паведамляе Postimees. Калі адмінусаваць падаткі, то гэта будзе 1395 еўра «чыстымі».

У разрэзе сфер дзейнасці сярэдняя месячная брута-зарплата ў першым квартале была найбольш высокай у сферах інфармацыі і сувязі (3160 еўра), фінансавай і страхавой дзейнасці (2952 еўра) і ў энергетыцы (2435 еўра).

«Найменшай сярэдняя месячная брута-зарплата была ў сферы паслуг па пражыванні і харчаванні (1124 еўра), іншых відаў паслуг (1142 еўра) і аперацый з нерухомасцю (1209 еўра)». Больш за ўсё сярэдні заробак вырас у сферах адукацыі (19,8%) і паслуг па пражыванні і харчаванні (17,3%), — расказаў аналітык Арга Таркіайнен.

Дарэчы ўчора Белстат адчытаўся аб сярэднім заробку ў Беларусі за красавік. Калі верыць гэтай арганізацыі, то сярэдні заробак за мінулы месяц склаў 1795 рублёў 90 капеек «бруднымі». Па сённяшнім курсе еўра гэта 569 еўра. То-бок у 3 разы меней, чым у Эстоніі. Чыстымі гэта 1543 рублі, або 489 еўра.

Медыянны заробак у Беларусі называецца два разы ў год: у лістападзе і маі. За лістапад мінулага года медыянны заробак склаў 1248 рублёў. Тады гэта было 505 еўра (па сярэднім курсе за лістапад), а ў снежні, за кошт росту еўрапейскай валюты, гэта было 461 еўра. Таксама ў тры разы меней, чым медыянны заробак у Эстоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
Лагічна/адказаць/
25.05.2023
А чаму не? Аджа русскій мір там не знішчае краіну, а сядзіць на ланцугу.
0
Студент/адказаць/
25.05.2023
Они уже Чехию с Польшей перегнали. Скоро Португалию и Италию переплюнут.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930