Знайсці
25.05.2023 / 10:34РусŁacБел

«У мяне была прабітая спіна, шыя». Кірыла Буданаў расказаў пра цяжкое раненне, атрыманае на Данбасе

Паводле яго слоў, атрыманы аскепак нельга выняць з цела, таму што гэта небяспечна.

Кірыл Буданаў. Фота: Новое время

Кіраўнік ГУР Украіны Кірыла Буданаў заявіў пра цяжкое раненне, якое ён атрымаў, знаходзячыся ў Данбасе. Пра гэта паведамляе выданне Radio1 на спасылкай на інтэрв'ю кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі ўкраінскаму выданню «Новое время».

Паводле яго слоў, атрыманы аскепак нельга выняць з цела, таму што гэта небяспечна.

«У мяне была прабітая спіна, шыя. Выходзіў праз лінію фронту сваім ходам, на адрэналіне, дзесьці пяць кіламетраў, а потым упаў знясілены», — распавёў Буданаў.

Ён падкрэсліў, што цяпер яго жыццю нішто не пагражае. Ён таксама адзначыў, што ў яго было тры раненні. Самае цяжкае ён атрымаў у той момант, калі разарвалася супрацьпяхотная міна, а адзін з абломкаў трапіў яму пад сэрца.

Калі ён атрымаў раненне, Буданаў не ўдакладніў.

Чытайце таксама:

Контрнаступ ужо пачаўся. У Офісе Зяленскага зрабілі важную заяву

Адгарадзіцца ад РФ 100-кіламетровай зонай бяспекі: галоўны разведчык Украіны назваў адну з мэт вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
23
Сумна
15
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930